RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Змены ў выкананні знешнегандлёвых дагавораў

З 9 ліпеня 2021 г. у сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 г. № 226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» (далей–Закон № 226-З) і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2021 г. № 265 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей – Указ № 265) спрашчаецца парадак выканання знешнегандлёвых дагавораў.

Указам № 265 унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. № 178 «Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый»(далей–Указ № 178), якія выключаюць палажэнні, што ўстанаўліваюць гранічныя тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый і абавязак рэзідэнтаў атрымаць дазвол Нацыянальнага банка на падаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі.

Такім чынам, з 9 ліпеня 2021 года звяртацца ў Нацыянальны банк па прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый не патрабуецца. Таксама з 9 ліпеня 2021 г. не прымяняюцца ў працы выдадзеныя Нацыянальным банкам дазволы на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый. Тэрміны рэпатрыяцыі па дагаворах, якія прадугледжваюць экспарт(імпарт), у тым ліку па якіх тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый былі падоўжаныя дазволамі Нацыянальнага банка, вызначаюцца рэзідэнтамі зыходзячы з умоў гэтых дагавораў у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 19 Закона № 226-З і главы 3 Інструкцыі аб правядзенні валютных аперацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 31 мая 2021 г. № 147.

Новая рэдакцыя Указа № 178 не ўтрымлівае абмежаванняў у дачыненні да спосабаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і парадку разлікаў па знешнегандлёвых дагаворах. Пры гэтым згодна з Законам № 226-З для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў-рэзідэнтаў з 9 ліпеня 2021 г. прадугледжаны абавязак па залічэнні беларускіх рублёў і (або) замежнай валюты на свае рахункі, адкрытыя ў банках Рэспублікі Беларусь (рэпатрыяцыя), па валютных дагаворах, якія прадугледжваюць экспарт, а пры імпарце – беларускіх рублёў і (або) замежнай валюты ў выпадку вяртання грашовых сродкаў пры невыкананні або выкананні не ў поўным аб’ёме нерэзідэнтам сваіх абавязацельстваў. Акрамя гэтага, у Законе № 226-З устаноўлены выпадкі, у якіх дазваляецца павялічыць тэрмін рэпатрыяцыі, а таксама вызначана дата, з якой спыняецца абавязак рэзідэнта па рэпатрыяцыі ў кожным канкрэтным выпадку. Таксама з прыняццем Указа № 265 адмененыабавязак рэгістраваць рэзідэнтам знешнегандлёвыя дагаворы ў банках.

У адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2021 г. № 37 «Аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў» заключаныя да 9 ліпеня 2021 г. валютныя дагаворы, абавязацельствы па якіх не выкананы ў поўным аб’ёме, рэгіструюцца да ажыццяўлення рэзідэнтам дзеянняў, накіраваных на выкананне з 9 ліпеня 2021 г. валютнага дагавора, або не пазней за сем рабочых дзён з даты, наступнай за датай паступлення з 9 ліпеня 2021 г. грашовых сродкаў па валютным дагаворы на рахунак, адкрыты рэзідэнту ў банку Рэспублікі Беларусь або замежным банку, у залежнасці ад таго, якая з названых падзей надыходзіць раней, у парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджаным названай пастановай. Па спасылцы http://www.nbrb.by/veb-portal-registracii-valyutnyh-dogovorov можна азнаёміцца з інфармацыяй аб парадку прымянення валютнага заканадаўства, якое ўступіла ў сілу з 9 ліпеня 2021 г., а таксама з адказамі на іншыя пытанні, звязаныя з парадкам рэгістрацыі валютных дагавораў.