RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб указанні ў графе 44 транзітнай дэкларацыі звестак аб мытным прадстаўніку

Магілёўская мытня даводзіць да ведама юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у якасці мытных прадстаўнікоў, інфармацыю аб неабходнасці ўказання ў графе 44 транзітнай дэкларацыі звестак аб нумары пасведчання аб уключэнні ў рэестр мытных прадстаўнікоў і дагаворы з мытным прадстаўніком (пад кодамі ў адпаведнасці з класіфікатарам, зацверджаным Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 20.09.2010 №378 «Аб класіфікатарах, якія выкарыстоўваюцца для запаўнення мытных дакументаў»), пры аказанні паслуг па падачы транзітнай дэкларацыі ад імя і па даручэнні дэкларанта:

код «11002» – дагавор з мытным прадстаўніком;

код «09034»– дакумент, які сведчыць аб уключэнні асобы ў рэестр мытных прадстаўнікоў, напрыклад, ТА-хххх/ххххххх, дзе «хххх/ххххххх»– нумар па рэестры.

Паводле матэрыялаў Магілёўскай мытні