RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці плануецца правесці галасаванне расійскіх грамадзян на выбарах у Дзярждуму 19 верасня

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РФ «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі новага склікання» Пасольства РФ плануе правесці 17–19 верасня 2021 года галасаванне расійскіх грамадзян, якія пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамілі ў дыпламатычным ведамстве.

З Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь узгоднена стварэнне выбарчых участкаў.

У Магілёве па адрасе: вул. Ленінская, 61 (будынак ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).

У Бабруйску па адрасе: вул. Сацыялістычная, 105 (у будынку Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча).

Рэд.