RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе плацельшчыкаў! З 10 кастрычніка 2021 года ўступаюць у сілу змяненні парадку выкарыстання касавага абсталявання

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 07.04.2021 № 203/4 унесены змяненні ў пастанову № 924/16 і зацверджанае ім Палажэнне. Унесеныя змены апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 09.04.2021. Частка змяненняў уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 10.10.2021.

Так, да аб’ектаў, у якіх з 10.10.2021 неабходна ўстанавиць аплатныя тэрміналы, будуць адносіцца касы пасажырскіх тэрміналаў пры абслугоўванні больш за 50 пасажыраў у суткі (раней было 250 пасажыраў).

Акрамя таго, дадатак 1 да Пастановы № 924/16 дапоўнены пунктам 19, згодна з якім з 10.10.2021 неабходна наяўнасць плацежных тэрміналаў у аб’ектах аказання паслуг, звязаных з арганізацыяй рыбалоўства, уключаючы падводнае паляванне, якое ажыццяўляецца рыбаловамі для задавальнення патрэбы ў актыўным адпачынку і (або) атрыманні прадукцыі рыбалоўства без мэты здабывання даходу.

З 10.10.2021 з пункта 35 Палажэння № 924/16 выключаюцца падпункты 35.2, 35.3, 35.14, 35.21, і, адпаведна, суб’екты гаспадарання абавязаны пры прыёме наяўных грашовых сродкаў выкарыстоўваць касавае абсталяванне ў выпадках:

– мадэрнізацыі касавых апаратаў для забеспячэння магчымасці ўстаноўкі СКПО;

– ажыццяўлення рознічнага гандлю таварамі ў гандлёвых аб’ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх продаж тавараў ажыццяўляе адзін прадавец;

– ажыццяўлення навучання непаўналетніх;

– аказання паслуг па прадастаўленні жылых памяшканняў (іх частак) у інтэрнаце і найме жылых памяшканняў (за выключэннем жылых памяшканняў у гасцініцах, санаторыях, дамах (базах) адпачынку, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), дамах паляўнічага), садовых домікаў, дач, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання.

Таксама, згодна з унесенымі зменамі, суб’ект гаспадарання з 10.10.2021 мае права не выкарыстоўваць касавае абсталяванне пры прыёме наяўных грашовых сродкаў у выпадках:

– ажыццяўлення рознічнага гандлю толькі харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, на гандлёвых месцах (падп. 35.4 п. 35 Палажэння № 924/16);

– пры ажыццяўленні разноснага гандлю (за выключэннем продажу плодаагародніннай прадукцыі) (падп.35.5 п. 35 Палажэння № 924/16);

– пры выкананні работ, аказанні паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці толькі на тэрыторыі сельскай мясцовасці (падп.35.12 Палажэння № 924/16).

Для увеличения картинки нажмите на нее левой клавишей мыши

 

Тэкст - http://www.nalog.gov.by, інфаграфіка - БЕЛТА