RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па выніках студзеня-жніўня 2021 года захоўваецца тэндэнцыя чыстага продажу насельніцтвам замежнай валюты

Па паведамленні Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці ў жніўні насельніцтва рэгіёна па-ранейшаму застаецца чыстым прадаўцом замежнай валюты. Фізічнымі асобамі здадзена ў банкаўскія ўстановы наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў суме 48,1 млн.дол.ЗША ў эквіваленце, набыта –40,5 млн. дол.ЗША. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты склаў 7,6 млн. дол.ЗША. Значная частка валютна-абменных аперацый (каля 90%) прыпадае на рынак наяўнай замежнай валюты: у жніўні насельніцтвам здадзена 43,4 млн.дол .ЗША, набыта 34,2 млн.дол.ЗША.

Усяго за восем месяцаў 2021 года аб’ём прынятай банкаўскімі ўстановамі ў фізічных асоб валюты дасягнуў 306,9 млн.дол. ЗША, прададзена насельніцтву –283,1 млн.дал.ЗША (чысты продаж 23,8 млн. долараў ЗША).