RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Неафармленне працоўных адносін –відавочная прыкмета выплаты зарплаты «ў канвертах»

Неафармленне працоўных адносін –відавочная прыкмета выплаты зарплаты «ў канвертах».

Часта першае пытанне грамадзяніна, які прыйшоў да новага наймальніка працаўладкоўвацца: «Які ў мяне будзе памер зарплаты?».

Наймальнік можа адказаць: «Давай ты папрацуеш пару месяцаў без афармлення, а затым мы ўжо дамовімся».

На жаль, давяраючыся такім наймальнікам, мы падвяргаемся самападману. Не дапускайце гэтай памылкі!

Атрымліваючы «шэрую зарплату», вы рызыкуеце: працоўным стажам, правам на працоўны адпачынак, аплатай «бальнічнага» ііншымі гарантыямі, а таксама кампенсацыяй у выпадку атрымання вытворчай траўмы.

Працаўладкоўваючыся, у першую чаргу работнік і наймальнік абавязаны заключыць пісьмовы працоўны дагавор, экзэмпляры якога павінны захоўвацца як у работніка, так і ў наймальніка. За парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму на працу наймальнік нясе адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

У мэтах спынення дзейнасці нядобрасумленных наймальнікаў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіць «гарачую тэлефонную лінію».Жыхары краіны могуць інфармаваць аб выплаце заработнай платы «ў канвертах», а таксама аб выкананні работ без належнага пісьмовага афармлення. Званкі будуць прымацца ў буднія дні з 8.00 да 13.00 па тэлефоне 8-017-306-41-23.

Не чакай абароны па факце! Атрымаўшы шматразовае адмаўленне ад работнікаў у працы без афармлення і атрымання «шэрай зарплаты», наймальнік перастане прапаноўваць працаваць па шэрых схемах.

Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.