RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб адказнасці грамадзян за нясвоечасовую выплату маёмасных плацяжоў

Не пазней за 15 лістапада 2021 г. – тэрмін выплаты грамадзянамі маёмасных плацяжоў (падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці).

За нявыплату або няпоўную выплату (па неасцярожнасці), калі не заплачаная або не поўнасцю заплачаная сума падатку, збору (пошліны) перавышае адну базавую велічыню, накладаецца штраф у памеры 15% ад нявыплачанай сумы, але не менш за пяць дзясятых базавай велічыні – 14,5 рублёў (ч. 6 арт. 14.4 КаАП).

За наўмысную нявыплату або няпоўную выплату накладаецца штраф у памеры 40% ад нявыплачанай сумы, але не менш за дзесяць базавых велічынь, г. зн. 290 рублёў (ч. 8 арт. 14.4 КаАП).

Сумы падаткаў, добраахвотна не выплачаныя ў бюджэт, спаганяюцца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі.

Прыклад 1. Падлягае выплаце ў бюджэт падатак на нерухомасць у памеры 90 руб, сума падатку ў бюджэт не выплачана.

Памер адміністрацыйнага штрафу за наўмысную нявыплату падатку складзе 290 руб. (290 руб. – ніжняя мяжа штрафу, якая перавышае 40% памер штрафу ў суме 36 руб. (90х40%)).

Акрамя таго, падлягаюць выплаце пені, налічаныя за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі, уключаючы дзень выплаты (прымусовага спагнання).

Прыклад 2. У выпадку нясвоечасовай выплаты зямельнага падатку ў суме 60 руб., якая паступіла ў бюджэт 1 снежня, неабходна выплаціць пені. Налічаная сума пені за 16 дзён пратэрміноўкі плацяжу (з 16.11.2021 па 01.12.2021) складзе 0,25 руб. (60х16х0,0257%). Сума пені разлічана зыходзячы з памеру стаўкі пені 0,0257 працэнта ад нявыплачанай сумы падатку за кожны дзень пратэрміноўкі, уключаючы дзень выплаты.

Акрамя таго, да неплацельшчыка могуць быць ужыты абмежавальныя меры ў праве кіравання механічным транспартным сродкам, выезду за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, наведвання ігральных устаноў, адчужэння маёмасці і іншыя абмежавальныя меры, прадугледжаныя заканадаўствам.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці