IX Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»
З 13 па 16 красавіка 2026 года ў горадзе Магілёве пройдзе важная культурная падзея – IX Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна–асветнай работы».
Мэты форуму накіраваны на развіццё міжкультурнага і міждзяржаўнага дыялога, арыентаванага на пошук аптымальнай мадэлі суіснавання розных этнасаў і культур на сучасным этапе; фарміраванне стратэгіі падтрымкі і развіцця традыцыйнай культуры на аснове міжнароднага досведу; стварэнне міжнароднай пляцоўкі па абмене досведам працы па захаванні і актуалізацыі традыцыйнай культуры.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі з Рэспублікі Беларусь і замежных краін: вучоныя і спецыялісты ў галіне вывучэння, захавання і папулярызацыі традыцыйнай культуры; кіраўнікі творчых праектаў па захаванні традыцыйнай культуры; кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі; кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных органаў; кіраўнікі і ўдзельнікі аматарскіх фальклорных і аўтэнтычных калектываў, асобныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх промыслаў; прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
У рамках форуму пройдзе Міжнародная навукова–практычная канферэнцыя «Роля народнай мастацкай творчасці ў фарміраванні культурнай спадчыны і міжкультурнага дыялога».
Праграма форуму насычана разнастайнымі мерапрыемствамі, якія абяцаюць быць цікавымі і змястоўнымі. Аб падрабязнасцях праграмы мы паведамім хуткім часам.
Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» праводзіцца ў горадзе Магілёве з 2012 года. У розныя гады ў форуме бралі ўдзел прадстаўнікі каля 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Удзел у Міжнародным форуме дае магчымасць пашырыць межы культурнай прасторы, абмяняцца карыснай інфармацыяй і вопытам работы, а таксама наладзіць цесныя дзелавыя кантакты для далейшага культурнага супрацоўніцтва.
Переводчик