З 24 снежня ў музеі пачне працу выстава «Мастацтва жывога агню». Пра гэта расказалі ў Мастацкім музеі імя П.У. Масленікава.

Гэта выстаўка - вынік трохтыднёвай творчасці ўдзельнікаў ХIX Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль».

Прадстаўленыя на ёй аўтарскія працы адлюстроўваюць тэму пленэру «Культура і мастацтва ў сімвалах і вобразах», дэманструючы ўнікальнасць культур, стылістычную разнастайнасць і творчыя магчымасці мастакоў.

Выстава працягнецца да 1 лютага 2026 года.

Рэд.