Рус Бел Eng 中文

Открытый республиканский литературный конкурс «З табой маё слова, Радзіма»

Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў адкрытым рэспубліканскім літаратурным конкурсе «З табой маё слова, Радзіма», прысвечанаму Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня наражджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Літаратурнае спаборніцтва праходзіць у наступных узроставых катэгорыях: 14 гадоў – 21 год (уключна); 22 гады – 35 гадоў (уключна).

Мова конкурсу – беларуская.

Да ўдзелу прымаюцца вершы ў малых паэтычных жанрах (верш, балада, санэт, элегія) раней нідзе не надрукаваныя. Тэматыка – вольная.

УВАГА! Дзейнічае абмежаванне па колькасці і аб'ёме работ, якія дасылаюцца на Конкурс. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 1 (адну) творчую заяўку. Сукупны аб’ём паэтычных твораў у рабоце не павінен перавышаць 100 радкоў.

Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by, з паметкай: Конкурс «З табой маё слова, Радзіма».

Прыём твораў: з 15 студзеня па 30 красавіка. Вызначэнне пераможцаў – да 1 чэрвеня.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў Конкурсе і патрабаваннямі да афармлення работ можна пазнаёміцца ў палажэнні конкурсу.

Ред.

Дата проведения: 
с суббота, 15 января, 2022 по среда, 1 июня, 2022