Напярэдадні новага года жыхары вёскі Фойна Ланькаўскага сельсавета Уладзімір і Аксана Кісялёвы выратавалі жыццё сваёй суседцы Галіне Дзямідавай, у доме якой успыхнуў пажар. Дзякуючы іх зладжаным дзеянням, жанчына атрымала толькі лёгкія пашкоджанні, а ўзгаранне было своечасова патушана.
Пры гэтым, 30-гадовая Аксана Кісялёва, якая разам з мужам выхоўвае дваіх непаўналетніх сыноў, мужна ўвайшла ў пылаючы дом і вынесла адтуль пагарэльцу. Несумненна, такі гераічны ўчынак варты павагі.
У мінулы панядзелак у Іскраўскай базавай школе адбылася ўрачыстая лінейка, на якой кіраўніцтва раёна, мясцовыя жыхары, школьнікі падзякавалі Уладзіміру, Аксане і іх сынам Уладу і Віталю за неабыякавасць і мужнасць.
«Вы зрабілі высокародны ўчынак - выратавалі жыццё чалавека, - адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, звяртаючыся да герояў урачыстасці. – Ваш прыклад мужнасці варты пераймання, у тым ліку і для маладога пакалення».
Надзея Сяргееўна ўручыла Уладзіміру і Аксане Кісялёвым Ганаровую грамату райвыканкама за ўдзел у выратаванні чалавека, а начальнік РАНС Станіслаў Бурко – Падзячны ліст за мужнасць і рашучасць пры тушэнні пажару.
Не засталіся без увагі і малодшыя члены сям’і. Віталь і Улад атрымалі падарункі ад аддзела адукацыі райвыканкама.
«Героямі сябе зусім не лічам, - падзялілася ўражаннямі Аксана. – Проста ў той момант не маглі паступіць інакш: вырашалася жыццё знаёмага нам чалавека, захаванне маёмасці, а таму прыйшлося дзейнічаць хутка і рашуча. Вельмі рада, што ўсё скончылася добра».
Дарэчы, Кісялёвы карыстаюцца сярод аднавяскоўцаў павагай і аўтарытэтам. Муж і жонка актыўна займаюцца хатняй гаспадаркай, гадуюць жывёлу, паспяваюць у школе і іх дзеці. Іншымі словамі, сапраўдная сялянская сям’я – дружная, працалюбівая і, як высветлілася, мужная.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
02.06.2023 - 17:50
Выездная сессия областного Совета депутатов проведена в Краснополье
02.06.2023 - 15:42
«Уровнять условия для импортеров и местных производителей». Роман Головченко о ценовом регулировании
02.06.2023 - 14:05
01.06.2023 - 18:15