RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бялыніцкая газета «Зара над Друццю» запрашае жыхароў раёна прыняць удзел у інтэрнэт-праекце «Сямейныя фотахронікі»

Бялыніцкая газета «Зара над Друццю» запрашае жыхароў раёна прыняць удзел у інтэрнэт-праекце «Сямейныя фотахронікі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэдакцыі выдання.

Жадаючыя пазмагацца за каштоўны прыз павінны адправіць групавы фотаздымак некалькіх пакаленняў адной сям’і, здымкі дакументальнага адлюстравання сямейнага жыцця, якія былі зроблены ў перыяд да 2000 года.

Абавязкова неабходна дадаць невялікую тлумачальную запіску пра тое, калі, дзе, пры якіх умовах і з нагоды чаго было зроблена фота, хто на ім адлюстраваны, а таксама імя і прозвішча аўтара, яго кантактныя дадзеныя.

Усе дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе здымкі будуць размешчаны на сайце zara.by у новай рубрыцы «Сямейныя фотахронікі», а таксама ў афіцыйных групах газеты «Вконтакте» і «Одноклассники». Кожны месяц праз галасаванне ў сацыяльных сетках і на сайце, а таксама па выбары рэдакцыі вызначаецца здымак (або некалькі), які надрукуюць ў выданні. Сярод штомесячных пераможцаў напрыканцы 2017 года (таксама праз галасаванне) будзе выбрана лепшае фота конкурсу.

Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы рэдакцыі, а пераможцу ўзнагародзяць каштоўным прызам.

Палажэнне аб конкурсе

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна