На працягу года ў Магілёўскай вобласці будзе праходзіць фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.
Падчас фестывалю адбудуцца народныя каляндарныя святы і шэраг тэматычных конкурсаў. У праекце прымуць удзел носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый клубных устаноў і дзіцячых школ мастацтваў. Гэта аўтэнтычныя, фальклорныя калектывы, танцавальныя пары-выканаўцы, калектывы народных побытавых танцаў, народныя музыкі, майстры традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамесніцкіх вырабаў, апавядальнікі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную культуру свайго краю.
Адкрыццё фестывалю запланавана на 27 лютага. У гэты ж дзень пройдзе першае зімовае свята з удзелам выканаўцаў, калектываў і майстроў Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага раёнаў.
У 17.00 у фае першага паверха Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра пачне работу тэматычная выстава вырабаў народных мастацкіх рамёстваў «Зімовыя карункі майстэрства». Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правядуць майстар-классы роспісу па шклу, саломапляценню, аплікацыі саломкай і інш. Тут будуць прадэманстраваны і спектаклі аматарскіх батлеечных тэатраў.
На пляцоўцы каля будынка Цэнтра гасцей будзе чакаць свята «Масленічныя забавы», дзе пройдзе прэзентацыя традыцыйных страў, гульнёва-забаўляльных праграм, атракцыёнаў, элементаў абрадаў раёнаў.
У 18.00 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Зімовыя святы Магілёўшчыны», у якім прымуць удзел фальклорныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы.
Фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» праводзіцца ў мэтах вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых (лакальных) традыцыйных культур, фарміравання каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства ў накірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме сучаснай беларускай і сусветнай культуры; выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
30.03.2023 - 08:50
29.03.2023 - 13:11
Послание Президента Беларуси народу и парламенту 31 марта покажут в прямом эфире. Начало в 11:00
27.03.2023 - 14:19