Горацкі райвыканкам адрадзіў традыцыю мінулых гадоў і вырашыў самым дастойным землякам прысвойваць званне “Ганаровы грамадзянін раёна”.
Першымі ў спіс згодна рашэння раённай улады былі ўключаны Герой Сацыялістычнай Працы Іван Мельнік, Заслужаны аграном Беларусі, Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксей Багамолаў і прафесар кафедры глебазнаўства БДСГА Ганна Гарбылёва.
Апошняя і прымала віншаванні з гэтай нагоды напярэдадні жаночага свята. Шмат год таму назад ураджэнка далёкай Мардовіі пасля абароны кандыдацкай дысертацыі выбрала Горкі – хацела працаваць там, дзе развівалася навука. І, як кажуць, прыкіпела да горада сэрцам. Тут стала прафесарам, членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю. Узнагароджана медалямі, знакамі “Выдатнік сельскай гаспадаркі СССР”, “За выдатныя поспехі ў вышэйшай школе” і іншымі. Ганна Іванаўна шчодра дзеліцца ведамі з моладдзю: каля дваццаці яе аспірантаў паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
На раённым злёце перадавікоў усе прадугледжаныя “Ганароваму грамадзяніну” рэгаліі Ганне Гарбылёвай уручыў кіраўнік райвыканкама Ігар Макар. А працоўная эліта Горацкага краю шчыра віншавала прафесара апладысментамі.
Па матэрыяле раёнай газеты “Горацкі веснік”, фота Міхаіла Ляўцова
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.08.2022 - 16:06
В новом учебном году в школы Могилева придут более 41 тыс. учащихся
19.08.2022 - 11:38
Минздрав определил заболевания, которые освобождают школьников от изучения отдельных предметов
19.08.2022 - 09:34
18.08.2022 - 16:00
На предприятии «Протос» открывается филиал кафедры БРУ (видео)