Беларуская мова ўспрымаецца як сімвал ідэнтычнасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк на сустрэчы з прадстаўнікамі Студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў.
Адказваючы на пытанні студэнтаў аб папулярызацыі беларускай мовы, дэпутат сказаў, што, на яго думку, у Беларусі ідзе нармальны, натуральны працэс. "Важна, што беларуская мова сёння ўспрымаецца як сімвал ідэнтычнасці, як мова сэрца, як рэч, якая з'яўляецца маркерам на ўзроўні эмоцый, - адзначыў Ігар Марзалюк. - Беларуская мова жыве стагоддзямі, і ніякія цяжкасці яе не знішчылі".
У якасці прыкладу дэпутат прывёў іўрыт - дзяржаўную мову Ізраіля. На ім цяпер кажуць і думаюць мільёны людзей. Калісьці ён быў па сутнасці мёртвым, мовай набажэнстваў, а гутарковай быў ідыш - нямецкі дыялект. Але паўстала дзяржава Ізраіль, і з-за калектыўнага жадання грамадзян мова стала жывой. "Ёсць нацыі, дзе дзве мовы ўжываюцца, ёсць такія, дзе тры. І ўсё роўна яны нацыі", - падзяліўся меркаваннем Ігар Марзалюк.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
15.03.2023 - 09:51
06.03.2023 - 09:18
02.03.2023 - 16:15