RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Калуга вітала магілёўскіх умельцаў

Майстры Магілёўшчыны пабывалі на святкаванні Дня горада ў Калузе (Расія), дзе праходзілі шматлікія забаўляльныя мерапрыемствы, ладзілася выстава-продаж “Горад майстроў”. У ёй прымалі ўдзел мясцовыя ўмельцы, а таксама запрошаныя беларускія майстры народных рамёстваў і промыслаў, сярод якіх былі і таленты з Магілёўшчыны.

Майстры Вячаслаў Якавенка і Аляксей Сапажкоў прадстаўлялі традыцыйную беларускую кераміку, Наталля Дамянікава – саломапляценне, Мікалай Амбружэвіч – разьбу па дрэве, а Таісія Аўласцова і Любоў Шаўчук – бісерапляценне. Яны не толькі экспанавалі свае вырабы, але і давалі майстар-класы для ўсіх жадаючых.

Яскравая палітра народных традыцый нашага рэгіёна ўразіла ўдзельнікаў і гасцей свята, якія цікавіліся мастацкімі вырабамі і працэсам іх стварэння, а таксама з ахвотай набывалі беларускія сувеніры.

Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна