RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мітынг на месцы колішняй сядзібы Бялыніцкіх-Біруляў адбыўся на Бялыніччыне

У апошні дзень лютага бялынічане ўрачыстымі мерапрыемствамі адзначылі 140-годдзе з дня нараджэння знакамітага земляка – народнага мастака Расіі і Беларусі, акадэміка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Мерапрыемствы распачаліся з урачыстага мітынгу на месцы колішняй сядзібы Бялыніцкіх-Біруляў у Крынках, што каля Цяхціна.

Затым свята прадоўжылася ў раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры прадэманстравалі разгорнутую літаратурна-мастацкую кампазіцыю па асноўных вехах біяграфіі і творчасці земляка, што дазволіла асэнсаваць яго магутны ўплыў на развіццё рэалістычнага лірычнага пейзажа, зараджэнне і станаўленне мемарыяльнага пейзажа.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, пісьменнік Віктар Карамазаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, вядомыя беларускія мастакі.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна