RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магазін “Акварэль” у Бялынічах забяспечыць пакупнікоў неабходнымі таварамі для дома

За апошнія два дзесяцігоддзі прадпрымальніцтва трывала ўвайшло ў жыццё нашага грамадства. Усё больш людзей адкрываюць прыватныя гандлёвыя кропкі, ствараюць прамысловыя прадпрыемствы. Бялыніччына не стала выключэннем.

У раёне зарэгістравана 78 суб’ектаў гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці. З іх 16 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, 1 замежнае прадпрыемства, 20 таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, 7 таварыстваў з дадатковай адказнасцю, па 2 сумесныя таварыствы з дадатковай і абмежаванай адказнасцю, 32 прыватных унітарных прадпрыемстваў. Таксама працуюць 227 індывідуальных прадпрымальнікаў, 42 з якіх пачалі сваю дзейнасць летась.

Адным з найбольш паспяховых гандлёвых прадпрыемстваў з’яўляецца ПП “Акварэль Вясна”. У яго краму “Акварэль” спяшаюцца аматары садаводства і агародніцтва, гаспадары, што займаюцца рамонтам сваіх домаўладанняў і сельскагаспадарчых пабудоў, ды і звычайныя прахожыя.

Сёння гэты магазін з’яўляецца адным з асноўных у Бялынічах аб’ектаў па рэалізацыі тавараў для дома.

У шырокім асартыменце там прадстаўлены насенне сельскагаспадарчых культур і кветак, угнаенні, сродкі абароны раслін ад шкоднікаў. Прадаецца і расада новых гатункаў гародніны, якая вырошчваецца на ўласным агародзе гаспадароў “Акварэлі” Віктара і Святланы Быткоўскіх. Яе якасць і высокую ўраджайнасць яны гарантуюць.

Апроч усяго вышэй пералічанага, у краме можна без праблем набыць будаўнічыя матэрыялы (фарбу, цвікі, клей,) карнізы і ўцяпляльнікі для акон, вазы для кветак, тазы і шмат чаго іншага.

“Я жыву ва ўласным доме, маю прысядзібны надзел, - расказвае бялынічанка Вольга Віктараўна. - А таму з’яўляюся частай госцяй магазіна “Акварэль”. Тут заўсёды можна знайсці ўсе неабходныя рэчы для сельскагаспадарчых работ. Радуюць і прадаўцы: яны вельмі ветлівыя і ўважлівыя”.

Апроч вядзення бізнесу Віктар Быткоўскі актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю: дапамагае дзецям з мнагадзетных сем’яў.

“Адным з галоўных складаючых паспеха з’яўляецца плённая праца работнікаў, гаспадароў і падтрымка дзяржавы”, - адзначыў прадпрымальнік.

Па матэрыяле газеты “Зара над Друццю”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна