RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памятны знак “70 год бітвы за Маскву” ўручылі жыхару Мсціслава Івану Балаханаву

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы Івана Балаханава з Мсціслава стаў двайным святам. Да шматлікіх узнагарод, у тым ліку медаля “За абарону Масквы”, дабавіўся памятны знак “70 год бітвы за Маскву”. Яго ўручылі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святаслаў Кусаў і старшыня савета ветэранаў Анатоль Фёдараў.

Адзначым, Іван Балаханаў адзіны ветэран вайны на Мсціслаўшчыне, які ўдзельнічаў у бітве за сталіцу вялікай дзяржавы.

Па матэрыяле раённай газеты ”Святло Кастрычніка”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна