Яшчэ ў сярэдзіне мінулага года, калі Бялыніцкі райвыканкам прымаў рашэнне аб рэгістрацыі таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелДІДан”, цяжка нават было ўявіць, што на месцы паўразбуранага будынка, у якім калісьці размяшчалася мыйка машын былога аб’яднання “Райсельгасхімія”, пачне дзейнічаць прыватнае прадпрыемства па вырабе поліэтыленавых упаковачных пакетаў для самых розных відаў харчовай прадукцыі. Якраз іх раней айчынным фабрыкам, камбінатам і заводам даводзілася набываць за мяжой.
“Ідэя заснаваць у Бялынічах вытворчасць поліэтыленавых упаковак узнікла пасля прыняцця дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння Рэспублікі Беларусь, — расказвае дырэктар таварыства Дзмітрый Якубоўскі. – Сярод выстаўленых на аўкцыён будынкаў падабралі той, які найлепшым чынам адпавядаў параметрам будучай тэхналагічнай лініі. Праўда, давялося выкласці за яго аж 29 мільёнаў рублёў”.
Адзначым, што Дзмітрый Якубоўскі ў выбранай нішы бізнесу не навічок. Некалькі гадоў ён плённа працаваў на кіруючай пасадзе ў фірме “Ромапласт” у абласным цэнтры, таму з веданнем справы заснаваў новую вытворчасць, узяўшы ў арэнду кітайскае абсталяванне. Мантажныя і пусканаладачныя работы паспяхова правяла сталічная фірма “Інтэгратар”.
Сёння прыемна зайсці на новае прадпрыемства. У вытворчым цэху рытмічна працуюць экструдар, флексаграфічная і зварачная машыны. Адна за другой на склад гатовай прадукцыі паступаюць стосы ўпаковак. Для работнікаў абсталяваны бытавы і гігіенічны пакоі.
“На складзе прадукцыя не залежваецца, — адзначаюць аператары Таццяна Валевіч і Таццяна Цыбульская. – Контрагенты з Магілёва і Бабруйска, Крычава і Кобрына забіраюць упакоўкі яшчэ цёпленькімі”.
Няма ў прадпрыемства і праблем з пастаўкай сыравіны. Вытворчыя аб’яднанні “Белхім” і “Палімергандаль” спаўна забяспечваюць тэхналагічную лінію пластыкам. Праўда, цэны на поліэтылен нізкага ціску маюць даволі шырокі рыначны дыяпазон і вагаюцца ад 6 да 7,6 мільёна рублёў за тону. А вось цана рэалізацыі пакетаў амаль не мяняецца і складае зараз 32-36 рублёў за штуку.
“Тым не менш, вытворчасць з’яўляецца рэнтабельнай, — паказвае разлікі кіраўнік таварыства Дзмітрый Якубоўскі. – За мінулы год, напрыклад, атрымалі некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў чыстага прыбытку. Пры гэтым сярэднямесячная зарплата на прадпрыемстве складае каля мільёна рублёў”.
Новае прадпрыемства прадаставіла бялынічанам 12 рабочых месцаў. Тэхналагічная лінія задзейнічана на поўную магутнасць, бо работа арганізавана ў тры змены пры двух выхадных днях.
Куды ж будзе накіраваны прыбытак? “Цяпер узмоцнена фарміруем фонд развіцця прадпрыемства, — дзеліцца планамі Дзмітрый Якубоўскі. – Вытворчыя плошчы дазваляюць ажыццявіць мантаж яшчэ адной, больш прадукцыйнай, тэхналагічнай лініі. Абсталяванне для яе паставіць Тайваньская карпарацыя. Такім чынам, магчыма, ужо ў наступным годзе зможам стварыць яшчэ 12 рабочых месцаў. Спадзяемся, акрамя ўласных фінансавых сродкаў, на дзяржаўныя інвестыцыі для развіцця вытворчасці”.
Прыемна, што працуе ТАА “БелДІДан” у рэжыме строгай эканоміі, асаблівую ўвагу надаючы энергазберагаючай тэхналогіі. Затраты электраэнергіі на вытворчасць дзесяціграмовых упаковак, напрыклад, шляхам дадатковага рэгулявання тэмпературнага рэжыму наблізілі да намінальнага расходвання магутнасці на лініі выпуску 2-грамовых пакетаў. Але ж капейка, як вядома, рубель беражэ.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
28.03.2023 - 10:50
Как проводит сев белорусско-российское предприятие в Климовичском районе
27.03.2023 - 15:02
Новый руководитель Круглянского района рассказал об инвестпроектах в АПК
27.03.2023 - 12:53
На пост генерального директора «Белшины» согласован Александр Ковалев