RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа вечарына адбудзецца 19 чэрвеня ў магілёўскім кінатэатры «Чырвоная Зорка»

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае 19 чэрвеня жыхароў Магілёва і гасцей горада ў кінатэатр «Чырвоная Зорка». А 18 гадзіне тут адбудзецца кінавечарына «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Праграмай мерапрыемства запланавана дэманстрацыя слайд-шоў «Вандраванні на радзіму Я.Купалы і Я.Коласа», падрыхтаванага Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, тэматычная выстава літаратурных твораў ад Магілёўскай абласной бібліятэкі імя В.І. Леніна, музычныя і вакальныя нумары прадстаўнікоў філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сустрэча з паэтамі Магілёва, паказ дакументальных фільмаў «Янка Купала. Я адплаціў народу…», «Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек».

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна