Жыхары Мсціслава, асабліва тыя, чые жылыя дамы бліжэй усяго знаходзяцца ў напрамку гарадскіх ачыстных збудаванняў, неаднаразова ўзнімалі пытанне аб іх эфектыўнай працы. Справа ў тым, што пры ўсходнім ветры непрыемны пах разносіўся амаль на ўвесь горад, не гаворачы пра вуліцы, якія бліжэй усяго размешчаны да іх.
І вось з мінулага года на ачыстных збудаваннях пачалі весціся работы па іх рэканструкцыі. Выконвае работы на гэтым аб’екце дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае дачэрняе будаўнічае прадпрыемства “Мсціслаўская ПМК-271”.
Да работ прыступілі ў лютым 2011 года, завяршэнне, пры наяўнасці належнага фінансавання, магчыма ў гэтым годзе. На выкананне работ выдзелена 4 млрд. 200 млн. рублёў.
Зараз будаўнікі ПМК-271 працуюць на ўзвядзенні блока біялагічнай ачысткі сцёкавых вод. Гэтыя работы вызначаюцца вялікай колькасцю бетонных работ, выкарыстання арматуры. Толькі на днішча ёмістасцяў біялагічнай ачысткі ўкладзена 1200 куб. м бетону, спатрэбілася 350 т арматуры.
Акрамя таго брыгада муляраў-бетоншчыкаў, якую ўзначальвае Мікалай Чыжэўскі, працуе на вязцы арматуры сцен. Дарэчы іх вышыня складае 4,5 м. Для іх бетаніравання спатрэбіцца 900 куб. м бетону.
Рэканструкцыя гарадскіх ачыстных збудаванняў не заканчваецца толькі будаўніцтвам блока біялагічнай ачысткі сцёкавых вод. Да гэтага будуць пабудаваны блок механічнай ачысткі, вытворчыя і адміністрацыйныя памяшканні. А ў выніку прапускная магутнасць ачыстных збудаванняў узрасце ў два разы і дасягне 2,5 тыс. куб. м. І самае галоўнае — не стане непрыемнага паху пры любых накірунках ветру, стане чыстай рака Віхра.
І яшчэ адна важная акалічнасць. Трэцюю частку сцёкаў дае масласырзавод. З уводам у эксплуатацыю новага цэха па вытворчасці цвёрдых сыроў уступяць у работу і ачыстныя гэтага прадпрыемства. Іх будаўніцтва таксама вядзе ПМК-271. Гэта значна знізіць нагрузку на гарадскія ачыстныя збудаванні, будзе садзейнічаць іх эфектыўнай працы.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
02.06.2023 - 17:50
Выездная сессия областного Совета депутатов проведена в Краснополье
02.06.2023 - 15:42
«Уровнять условия для импортеров и местных производителей». Роман Головченко о ценовом регулировании
02.06.2023 - 14:05
01.06.2023 - 18:15