Сёння нават знешні выгляд ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” сведчыць аб яго рэспектабельнасці – вытворчыя і дапаможныя памяшканні пасля першага этапа рэканструкцыі набылі сучасныя дызайнерскія формы, узноўлены аўтапарк ззяе свежай фарбай, новенькая кацельня глядзіцца ў неба белымі трубамі.
Адрамантаваны, укамплектаваны новай мэбляй і абсталяваны неабходнай аргтэхнікай офісныя пакоі. А яшчэ два гады назад цяжка было ўявіць, што станоўчыя змены адбудуцца гэтак хутка. Прынамсі, тое, што дэмантажныя і будаўнічыя работы выконвалі, нароўні са спецыялістамі, рабочыя завода, з’явілася асновай захавання працоўнага калектыву прадпрыемства, у якім цяпер налічваецца 45 чалавек.
“Асвоена на рэканструкцыі амаль Br17 млрд.”, - тлумачыць дырэктар прадпрыемства Юрый Марцінкоў. – І гэты аб’ём інвестыцый яшчэ не поўны”.
У аснову мадэрнізацыі быў пакладзены інавацыйны праект на мантаж тэхналагічнай лініі нямецкіх фірмаў “HAARSLEV” і “EMF” прадукцыйнасцю 50 тон сыравіны за суткі. А гэта значыць, што кожны дзень з вытворчага канвеера павінна сыходзіць 10-12 тон бялкова-тлушчавага абагачальніка кармоў і 4-5 тон тэхнічнага тлушчу. Якраз на зададзеную магутнасць прадпрыемства і выйдзе пасля ўводу ў эксплуатацыю новай кацельні, якая разлічана на спажыванне мясцовых відаў паліва, а дакладней, тэхнічнага тлушчу.
На сёння гэта ўнікальны, адзіны на тэрыторыі СНД інавацыйны праект, у якім задзейнічаны катлы “ЛООЗ-Універсал”. У параўнанні з выкарыстаннем прыроднага газу, адзначае галоўны інжынер завода Сяргей Елісееў, дасягаецца істотны эканамічны эфект. Дарэчы, і мантажныя, і пуска-наладачныя работы на новай кацельні праводзяцца з удзелам нямецкіх спецыялістаў – прадстаўнікоў фірм, якія і паставілі абсталяванне.
На паліва плануецца расходваць толькі палову атрымліваемага тэхнічнага тлушчу. Астатняя прадукцыя, нароўні з пратэінавым абагачальнікам кармоў, па доўгатэрміновых кантрактах паспяхова рэалізуецца як айчынным камбікормавым прадпрыемствам, так і ў Расійскую Федэрацыю, у краіны Прыбалтыкі.
Тым не менш, Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ў цесным кантакце з Бялыніцкім райвыканкамам вывучае пытанне арганізацыі вытворчасці камбікармоў з выкарыстаннем бялкова-тлушчавага абагачальніка непасрэдна на пратэінавым заводзе. А гэта і ёсць чарговы вектар інвестыцый.
Вытворчасць на ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” знаходзіцца ў стадыі развіцця, нарошчвання прадукцыйнасці працы. Устаноўлены цесныя стасункі на пастаўку сыравіны з Магілёўскім і Аршанскім мясакамбінатамі, прадпрыемствамі мясцовага значэння, паступова пашыраецца і кола спажыўцоў. За няпоўны год работы выручка ад рэалізацыі прадукцыі дасягнула Br1747 млн., расце валютны прыбытак. Тэмп росту заработнай платы склаў 141,9 працэнта.
Самае ж галоўнае – павышэнне рэнтабельнасці, скачок якой чакаецца з уводам у эксплуатацыю новай кацельні, што адбудзецца не сёння-заўтра. А гэта стварае добрыя перадумовы па паступовай акупнасці ўкладзеных інвестыцый і атрымання прыбытку.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2022 - 11:57
16.08.2022 - 16:33
16.08.2022 - 09:15
Город мастеров, народные забавы и много драников: объявлена программа «Дрибинских торжков»
15.08.2022 - 12:22
Хлеборобы Могилевской области приближаются к экватору уборочной