RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сустрэча пісьменнікаў і журналістаў Магілёўшчыны з чытачамі пройдзе ў кніжнай краме абласнога цэнтра

Сустрэча пісьменнікаў і журналістаў Магілёўшчыны з чытачамі, прысвечаная міжнароднаму Дню роднай мовы, адбудзецца 21 лютага ў 14 гадзін у кніжнай краме №8 Белсаюздруку «Світанак» (пр-т Міру, 9).

У святочна аформленай гандлёвай зале пройдзе цікавая і шчырая размова пра тое, што блізка і дорага сэрцу кожнага беларуса – бацькоўскі кут, сцяжынкі дзяцінства, сваё – роднае, адзінае, што ўвасабляе ў сабе вялікае слова Радзіма. Выступленні творцаў будуць суправаджацца яскравымі відэапрэзентацыямі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з ААТ «Магілёўсаюздрук» і абласным аддзяленнем Саюза журналістаў.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна