Тры прызавыя месцы прывезлі асіпаўчане ў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з адкрытага рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў “Шаную цябе, Белая Русь”. І гэта нягледзячы на салідную канкурэнцыю як музыкаў-прафесіяналаў, так і зорных салістаў-пачаткоўцаў з тэлепраекта АНТ “Я спяваю”.
Конкурс ладзіцца ўжо чацвёрты год, аднак Ганна Дудко і яе “Дамісолькі” пелі на ім упершыню. I, трэба заўважыць, даволі ўдала. Напрыклад, салістка калектыву Наталля Запарожац з 30 “эстрадніц” ад 14 да 17 гадоў стала трэцяй. Анастасія Борухава вярнулася дамоў “толькі” дыпламанткай, аднак, па словах мастацкага кіраўніка, і “Дамісолькі” — гэта не студыя імя Мулявіна, з выхаванцамі якой дзяўчына мералася сіламі.
Сама Ганна з аўтарскай песняй “Маці Беларусь” абагнала шматлікіх канкурэнтаў і заняла трэцяе месца. Дарэчы, ацэньвалі музычнае майстэрства канкурсантаў у тым ліку і ўдзельнікі легендарнага беларускага калектыву “Песняры”.
«Пасля выступлення многія падыходзілі і прасілі падзяліцца песняй, — распавядае Ганна, аўтар музыкі і слоў “Маці Беларусь”. — Многім твор прыйшоўся даспадобы, але я пакуль вырашыла прытрымаць яго для сябе».
Цяжкавата прыйшлося выхаванцам Таццяны Салімон — узорнаму ансамблю песні і музыкі “Журавінка”. Малодшая група ансамбля (5-7 гадоў) вымушана была канкурыраваць са сталымі і вопытнымі калектывамі, а вось салістку “Журавінкі” Ганну Яблонскую сярод “народніц” ад 14 да 17 гадоў прызналі лепшай.
«Чым карысны такія конкурсы? Гэта перайманне вопыту, выпрабаванне ўласных сіл і новыя ідэі, — падсумавала Ганна Дудко. — За двое сутак мы праслухалі неверагодную колькасць таленавітых музыкаў, сярод якіх нямала цудоўных джаз-бэндаў і блюзавых выканаўцаў. Чаму не бачым іх па тэлевізары ці на канцэртах? Цяжка адказаць на такое пытанне. Аднак конкурс паказаў, што такія вакалісты ёсць і ў нас».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
12.08.2022 - 12:14
Не менее 50 тыс. паломников и гостей планирует принять фестиваль «Маковей» в Славгородском районе
12.08.2022 - 10:37
Молодежный парламент чествовал молодежные экипажи, задействованные в уборочной кампании
12.08.2022 - 09:44
Труженицы Шкловского района присоединились к республиканской акции «Хлеб на ладонях женщины»
11.08.2022 - 09:26
В 2022-м к «Тишовке» присоединили слабое предприятие. Как теперь работают на объединенном хозяйстве?
10.08.2022 - 11:09
В ходе уборочной страды в Бобруйском районе растет число «тысячников»