Само слова STEM — абрэвіятура з англійскіх Sciеnce, Tеchnology, Engineering, Math, што ў перакладзе азначае — Навука, Тэхналогіі, Інжынерная справа, Матэматыка. І сапраўды, сёння для вырашэння пэўных праблем патрэбны намаганні некалькіх прафесіяналаў — фізікаў, матэматыкаў, інжынераў, праграмістаў... Школьная STEM-адукацыя будзе закладваць асновы таго, каб адзін і той жа чалавек быў спецыялістам ва ўсіх гэтых кірунках. Тады і рашэнні на стыку дысцыплін ён будзе прымаць самастойна.
Ініцыятарам укаранення STEM-адукацыі ў Чавускім раёне выступіла магілёўскае аб’яднанне «ЭНДО» на чале з выкладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэем Пахоменкам. Гэта ініцыятыва знайшла падтрымку з боку праекта Еўрапейскага саюза, і ў прыватнасці праграмы «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». За выдзеленыя сродкі закуплена лічбавая лабараторыя, якая дазваляе назіраць за хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі рэакцыямі ў рэальным часе, некалькі камплектаў робататэхнічных канструктараў, дзякуючы якім школьнікі змогуць навучыцца збіраць робатаў, праграмаваць іх работу.
STEM-цэнтр, як сказаў загадчык Чавускага раённага аддзела адукацыі Мікалай Варанцоў, не будзе замыкацца на адной школе: доступ да абсталявання адкрыты для ўсіх вучняў і настаўнікаў раёна. Для падвозкі дзяцей з іншых школ будуць задзейнічаны школьныя аўтобусы.
На першым этапе ўкаранення STEM-адукацыі падрыхтоўку настаўнікаў СШ № 2 вялі эксперты-выкладчыкі Магілёўскага дзяржуніверсітэта. Яны ж будуць дапамагаць і надалей.
Іншымі словамі, меў рацыю каардынатар праграмы «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Ігар Шарый: дзякуючы гэтай ініцыятыве ў рэгіёнах з’явілася магчымасць належным чынам запоўніць жыццё маладых.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
22.03.2023 - 10:25
21.03.2023 - 11:49
Для талантливых и трудолюбивых жителей Краснопольского района их земля — источник вдохновения
21.03.2023 - 09:38
20.03.2023 - 15:35