На адбыўшымся нядаўна ў Жэневе пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту 78 прафесійных вадзіцеляў-міжнароднікаў з Беларусі былі ўдастоены Ганаровага дыплома і медаля гэтага саюза.
Віншуючы ўзнагароджаных, прэзідэнт саюза Януш Лачны падкрэсліў, што дыпломамі адзначаны найбольш заслужаныя вадзіцелі, бяспечная і эфектыўная работа якіх на працягу многіх год была прыкладам для моладзі, служыла ўмацаванню іміджу прафесіі.
Верагодна, гэтая падзея так і засталася б па-за інфармацыйным полем Магілёўскай вобласці, але адным з узнагароджаных стаў Васіль Бартошак з Кіраўскага раёна.
За плячамі Васіля Яраслававіча больш за 30 год вадзіцельскага стажу: “Як з арміі прыйшоў у 1977 годзе, так з аўтамабілямі і не расстаюся!” — жартуе ён.
Зараз Васіль Яраслававіч працуе ў ПТУП “Рыналтранс” вадзіцелем-экспедытарам міжнародных перавозак.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна