Рус Бел Eng 中文

Выстава да 880-годдзя заснавання Крычава і Слаўгарада праходзіць у бібліятэцы імя У.І. Леніна

Выстава да 880-годдзя заснавання Крычава і Слаўгарада праходзіць у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Кніжная выстава аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры «З глыбіні сівых стагоддзяў» прысвечана заснаванню старажытных гарадоў Магілёўскай вобласці. На ёй прадстаўлены кнігі і артыкулы, у якіх асветлены падзеі і факты гісторыі, эканомікі, культуры, фальклору гарадоў Крычава і Слаўгарада са старажытных часоў да нашых дзён», - адзначылі суразмоўцы.

Выстава адрасавана зацікаўленым у вывучэнні гісторыі роднага краю і будзе дзейнічаць да 31 студзеня.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна