Рус Бел Eng 中文

Выстава «Кніжная мудрасць стагоддзяў» стане часткай прэм'ернага спектакля «Скарына» ў Магілёўскім аблдрамтэатры

Выстава «Кніжная мудрасць стагоддзяў» стане часткай прэм'ернага спектакля «Скарына»ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Новую пастаноўку жыхары горада ўбачаць 11 і 12 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.

Кніжная экспазіцыя падрыхтавана Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На ёй будуць прадстаўлены дакументы і матэрыялы, якія пазнаёмяць з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, развіццём кнігадрукавання на Беларусі і Магілёўшчыне, выдавецкімі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі па факсімільным аднаўленні кніжнай спадчыны, у тым ліку з выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.

«Выданні Скарыны сёння здзіўляюць і захапляюць высокім узроўнем. Не выпадкова, што традыцыі, закладзенныя асветнікам, выкарыстоўваюцца ў сучасным кнігадрукаванні: кароткі пераклад зместу, афармленне старонак, малюнкі і ілюстрацыі, тлумачэнне ў тэксце і на палях незразумелых слоў, уласныя прадмовы з разнастайнымі звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры», - адзначылі суразмоўцы.

Выстава «Кніжная мудрасць стагоддзяў» разгорнецца на другім паверсе ў цэнтральным фае тэатра. Яна будзе працаваць 11 і 12 лістапада з 18.00.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна