Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж паспяхова прайшоў чарговую атэстацыю, якая праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных ўстаноў раз у пяць гадоў.
У рамках атэстацыі чацвертакурснікі каледжа пісалі кантрольныя работы па комплексу дысцыплін і паказалі неблагі рэзультат, да таго ж разыходжання паміж адзнакамі, выстаўленымі камісіяй Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі, і бягучымі адзнакамі навучэнцаў практычна не назіралася. Камісіяй былі высока ацэнены метадычныя комплексы і распрацоўкі, падрыхтаваныя ў сценах навучальнай установы.
Такім чынам, каледжаўцы пацвердзілі свой высокі ўзровень ведаў, а навучальная ўстанова — якасны ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. Дарэчы, упор тут робіцца на практыка-арыентаванае навучанне. Выпускнікі каледжа ў большасці сваёй накіроўваюцца на работу ў тыя арганізацыі аграпрамысловага комплексу, дзе дагэтуль праходзілі тэхналагічную і пераддыпломную практыку: карысць ад гэтага відавочная — і маладыя спецыялісты ведаюць спецыфіку сваёй работы, мікраклімат калектыву, і ў гаспадарках дасведчаны аб іх падрыхтаванасці, здольнасці працаваць на тым або іншым участку.
Камісія ў ходзе атэстацыі станоўча адзначыла работу кіраўніцтва і калектыву навучальнай установы па эканоміі бюджэтных сродкаў, энергарэсурсаў.
У рамках атэстацыі навучэнцы прадэманстравалі свае творчыя, спартыўныя здольнасці. Быў дадзены канцэрт з удзелам акадэмічнага хору Жыліцкага сельгаскаледжа, дыпламанта рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў “Арт-вакацыя”. Прайшоў таксама Дзень здароўя з масавымі і індывідуальнымі спартыўнымі спаборніцтвамі, таварыскім матчам па футболе паміж камандамі каледжа і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
27.06.2022 - 09:17
Семья из Белыничского района представит Могилевскую область в финале «Властелина села»
23.06.2022 - 15:39
Свое дело – это тема. О чем говорили на стартап-семинаре БРСМ «Как построить бизнес с нуля»
23.06.2022 - 15:30
Областной этап республиканского проекта «Властелин села» пройдет 24 июня в Славгородском районе
22.06.2022 - 11:49
21.06.2022 - 09:25
Тематические встречи ко Дню молодежи запустили в МГУ им.Кулешова