26 красавіка 2010 года быў падпісаны Указ № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Дадзены ўказ з’яўляецца яшчэ адным крокам па шляху дэбюракратызацыі дзяржапарату і накіраваны на спрашчэнне, стварэнне больш даступнай і зразумелай для грамадзян працэдуры звароту ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі па атрыманне даведак і іншых дакументаў, а таксама на недапушчэнне парушэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян з боку службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый.
Указам зацверджаны пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па зваротах грамадзян па выдачу даведак або іншых дакументаў. Дадзены пералік прадугледжвае наступныя пазіцыі: назва адміністрацыйнай працэдуры, дзяржаўны орган (арганізацыя), у які грамадзянін павінен звярнуцца, памер платы, якая спаганяецца за выдачу даведкі або іншага дакумента, максімальны тэрмін разгляду звароту і выдачы даведкі або іншага дакумента. Таксама пералік змяшчае дакументы і звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры яго звароце ў дзяржаўны орган або іншую дзяржаўную арганізацыю. Іншыя неабходныя дакументы і звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам, ва ўстаноўленым парадку будуць запытвацца гэтым дзяржаўным органам ці іншай дзяржаўнай арганізацыяй самастойна.
Пералік уключае 574 адміністрацыйныя працэдуры, якія класіфікаваны па пэўных сферах дзейнасці і размешчаны ў тэматычных раздзелах (жыллёвыя праваадносіны, ахова здароўя, сувязь, прыродакарыстанне, архітэктура і будаўніцтва, праца і сацыяльная абарона, транспарт, атрыманыя даходы і выплачаныя падаткі, рэгістрацыя нерухомасці і здзелак з ёй і інш.).
Акрамя таго, у мэтах змяншэння памеру платы, якая спаганяецца з грамадзян за выдачу даведак ці іншых дакументаў у сферы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці і здзелак з ёй, указ вызваляе ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі грамадзянам паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, а таксама абароты па рэалізацыі грамадзянам работ па тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і іншых работ (паслуг) па выдачы даведак і іншых дакументаў у дачыненні да нерухомай маёмасці.
Статьи: