У мэтах комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
Указ прадугледжвае стварэнне шэрагу прэферэнцый. Для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку (стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы). Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, Указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (24%). Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у перыяд з 1 ліпеня 2015 г па 31 снежня 2020 г. ажыццяўляецца ў памеры 50% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 50% – сродкаў кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, грамадзянам, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на тэрыторыі пералічаных раёнаў, прадастаўлена магчымасць ажыццявіць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля з дапамогай ільготных крэдытаў на 20 гадоў пад 1% гадавых.
Дакумент падаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Гэта дазволіць стварыць дадатковыя ўмовы для комплекснага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.
Указам вызначаны парадак прадастаўлення арганізацыям выплат з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё да 35% капітальных выдаткаў, якія яны панясуць пры рэалізацыі ў 2021–2025 гадах інвестыцыйных праектаў. Пералік гэтых праектаў вызначаецца ўрадам на падставе прапаноў Магілёўскага аблвыканкама.
Райвыканкамам рэгіёна прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай. Акрамя таго, у грамадзян з’явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакументам прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.
Паводле інфармацыі на снежань 2020 года, з пачатку дзеяння ўказа ў эканоміку і сацыяльную сферу рэгіёна накіравана каля 1039,7 мільёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Больш за 37,2 мільёна долараў прыцягнута прамых замежных інвестыцый. Створаны 224 новыя камерцыйныя арганізацыі, суб’екты малога і сярэдняга бізнесу. На новыя рабочыя месцы працаўладкавана 2436 чалавек.
У развіцці рэальнага сектара эканомікі трэба адзначыць мадэрнізацыю цэментных заводаў. Іх перавялі на мясцовыя віды паліва – торфабрыкет. У выніку доля мясцовых відаў паліва на заводах павялічылася да 30 працэнтаў. Якасць і аб’ёмы прадукцыі засталіся ранейшымі, але выдаткі знізіліся.
Цэментны кластар папоўніў у Крычаўскім раёне новы завод па вытворчасці цэментава-стружкавых пліт, які адкрыў «Белзамежбуд». Харчовы – вытворчасць кукурузных палачак «Дамачай».
З удзелам сродкаў Банка развіцця ў вёсцы Перагон Слаўгарадскага раёна Магілёўскі мясакамбінат пабудаваў свінагадоўчы комплекс на 24 тысячы галоў. На сённяшні дзень гэта самы буйны праект у паўднёва-ўсходнім рэгіёне.
7 лістапада на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна запусцілі вытворчы ўчастак па разліве мёду на тэрыторыі УП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад». Штогод тут плануецца перапрацоўваць да 300 тон карыснага прадукту. А ў наступным годзе ў Слаўгарадзе запрацуе вытворчасць кандытарскіх вырабаў.
Пабудаваныя дрэваапрацоўчыя цэхі ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім лясгасах, сушыльныя комплексы – у Краснапольскім і Чэрыкаўскім. Таксама для лясгасаў была закуплена неабходная тэхніка.
У сегменце малога і сярэдняга бізнесу створаны шэраг вытворчасцяў, арганізаваны новыя працоўныя месцы. У Касцюковіцкім раёне гэта беларуска-расійскі прыватны завод ліцейнай вытворчасці і дрэваапрацоўчая вытворчасць «Дрэвапіл», у Краснапольскім раёне – «Лескурсінвест», які займаецца дрэваапрацоўкай, а «Спілхард» рэалізуе прадукцыю.
У канцы мая Прэзідэнт падпісаў новы Указ «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», які прадугледжвае карэкціроўку ранейшага. У ім нямала навін. Напрыклад, вызначаны парадак кампенсацыі расходаў юрыдычных асоб, панесеных пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у межах мерапрыемстваў Праграмы развіцця з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця. Прадугледжана норма выкупу грамадзянамі арэнднага жылля, вызначаны механізмы прадастаўлення бюджэтных пазык ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» для развіцця жывёлагадоўлі ў паўднёва-ўсходніх раёнах вобласці. Райвыканкамам прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай.
Статьи:
02.06.2023 - 12:40
Вытворчасць мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца вывесці на поўную магутнасць восенню гэтага года
07.06.2021 - 09:55
Леанід Заяц: мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці
09.06.2020 - 09:47
14.08.2019 - 15:46
14.08.2019 - 15:24
Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з жыхарамі Касцюковічаў і расказаў аб прычынах прыезду
14.08.2019 - 14:36
14.08.2019 - 12:34