Да 100-годдзя беларускага кіно ў магіляўчан і жыхароў Магілёўскай вобласці, якія ведаюць і любяць беларускае кіно, ёсць унікальная магчымасць узяць удзел у абласным праекце «Мастацтву кіно прысвячаецца» і адправіцца з экскурсіяй на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца: упраўленне культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»; РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»; Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»; Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Галоўны прыз - экскурсія на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».
Конкурсы праекта праводзяцца ў 2 этапы: раённы (24 лютага - 15 верасня 2024 г.) - асобна па г.Магілёву і раёнах Магілёўскай вобласці; абласны (16 верасня - 15 лістапада 2024 г.) - па выніках раённага этапу.
Шэсць конкурсаў праекту прадугледжваюць індывідуальны і калектыўны ўдзел:
Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўніць і адправіць заяўку па ўказаным у ёй адрасе згодна з дадаткамі.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» у раздзеле КОНКУРСЫ.