RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэпутат выказалася пра тое, чаму нас прымушаюць забыць гісторыю Маўтхаўзена

Аўстрыйскі камітэт Маўтхаўзена заявіў аб адмове афіцыйным дэлегацыям Беларусі і Расіі ва ўдзеле ў традыцыйных мерапрыемствах з нагоды 79-й гадавіны вызвалення канцлагера 5 мая. Такое ж «не» прагучала два гады таму ад дырэктара фонду «Мемарыялы Бухенвальд і Мітэльбау-Дора», нагадала член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Галіна Бяляева.

- Напрошваецца сумная аналогія: 80 гадоў таму немцы з аўстрыйцамі таксама не занадта былі рады бачыць нашых вызваліцеляў? Кароткім аказалася іх пакаянне! - адзначыла дэпутат.

Яна таксама нагадала, што беларускае МЗС адрэагавала неадкладна: «Нам не патрэбныя ніякія запрашэнні або дазволы, каб аддаць даніну павагі гераізму мільёнаў савецкіх салдат, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за свабоду народаў усіх краін Еўропы без выключэння, каб ушанаваць памяць закатаваных у нацысцкіх канцлагерах».

Галіна Бяляева падкрэсліла, што гэта не проста фармальны абмен нотамі на ўзроўні МЗС.

- Зварот да арганізацый, у якія ўваходзяць выхадцы з Расіі, з прапановай устрымацца ад удзелу ў мерапрыемствах - спроба бязлітасна выкрасліць нашы народы з гісторыі, - дадала яна. - Чаго так баяцца арганізатары? Можа, хочуць дагадзіць амерыканскім «вызваліцелям»? Баяцца згадкі аб колькасці ахвяр – 30 тысяч, аб удзеле мясцовых жыхароў у аперацыі «Паляванне на зайцоў» – знішчэнні ваеннапалонных?

На думку эксперта, для заходняй прапаганды асабліва пажадана, каб моладзь пра гэта паняцця не мела і забылася на ўсе жахі генацыду. Аднак эксперт нагадала, што, на думку гісторыкаў, лагер Маўтхаўзен быў адным з самых страшных канцлагераў нацысцкай Германіі.

- Там не расстрэльвалі людзей, як гэта было ў Дахау або Бухенвальдзе, - дадала Галіна Бяляева. – Вязняў знішчалі павольна непасільнай, найцяжэйшай фізічнай працай у каменяломнях, катаваннямі, садысцкімі здзекамі.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая