RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Індэкс сацыяльнай адказнасці бізнесу распрацаваны ў Беларусі

Індэкс сацыяльнай адказнасці бізнесу распрацавалі ў Беларусі, першыя вынікі ацэнкі фірм прэзентавалі ў Мінску падчас публічных слуханняў сацыяльна адказных кампаній.

Укараненне індэкса сацыяльнай адказнасці кампаній было анансавана ў лістападзе 2018 года на першых публічных слуханнях. Ініцыятарам выступіў сацыяльны фонд «Дабра».

«Перад намі была пастаўлена складаная задача. Спачатку мы распрацавалі адзін варыянт. Пратэставалі – аказалася, што пытанні складаныя, комплексныя і могуць прымяняцца не да любога бізнесу. Прыйшлося распрацоўваць новую версію амаль з нуля. Да лета інструмент быў практычна гатовы. Некаторы час яго тэставалі. Потым стваралі сайт, на якім праводзілася апытанне і фіксавалася інфармацыя аб выніках. Бліжэй да лістапада вырашылі, што лагічна прэзентаваць інструмент на другіх слуханнях», – патлумачыў вядучы спецыяліст па пытаннях карпаратыўнай устойлівасці фонду Максім Падбярозкін.

Індэкс – гэта лічбавы паказчык, створаны для ацэнкі і самаацэнкі дзейнасці кампаніі ў сферы ўстойлівага развіцця і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Ацэньваюцца кампаніі па чатырох групах крытэрыяў: працоўныя адносіны і правы чалавека, добрасумленныя дзелавыя практыкі, спажыўцы і ўдзел у жыцці супольнасцяў, навакольнае асяроддзе. Усяго прадстаўлены 134 паказчыкі. Па выніках апытання кожнай кампаніі прысвойваецца індэкс сацыяльнай устойлівасці і адказнасці – гэта лічба ад 0 да 12.

«На сённяшні дзень праверку прайшлі 23 кампаніі, інфармацыя размешчана на сайце «Індэкс дабра», – удакладніў Максім Падбярозкін. – Гэта папярэднія індэксы, потым ацэнкі будуць верыфікаваць фондам «Дабра» і прадстаўнікамі грамадскасці. Калі будуць адзначаны неадпаведнасці, індэкс можа быць перагледжаны».

«Былі даследаваны тыя кампаніі, якія адкрыта расказваюць пра свае справы, – дадаў Максім Падбярозкін. – Такіх нямнога: бізнес накіраваны не гаварыць аб сваіх практыках карпаратыўнай устойлівасці і адказнасці. Гэта адна з праблем, якую павінен вырашыць індэкс. Калі мы не будзем пра гэта гаварыць, то інфармацыя не зможа быць выкарыстана іншымі арганізацыямі, каб удасканальвацца. На лідараў усе раўняюцца».

Арганізатарам слуханняў стаў мясцовы сацыяльны фонд «Дабра» ў партнёрстве з ААТ «ААБ Беларусбанк». Фонд быў зарэгістраваны ў 2017 годзе, адна з галоўных мэтаў – прывабіць і аб’яднаць фінансавыя, інтэлектуальныя і арганізацыйныя рэсурсы і іншыя магчымасці беларускіх і замежных кампаній для павелічэння сацыяльных інвестыцый, інавацый, а таксама развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў краіне. Фонд з’яўляецца ініцыятарам пагаднення сацыяльна адказных кампаній і «Індэкса дабра», які паказвае ўзровень сацыяльнай адказнасці фірмаў. Фонд прадстаўляе лакальны офіс сеткі Глабальнага дагавора ААН – найбуйнейшай у свеце ініцыятывы ў галіне карпаратыўнай устойлівасці.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая