Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць прадстаўнікі бізнесу, якія рэалізуюць праекты па стварэнні, развіцці і пашырэнні вытворчасці; арганізацыі і развіцці экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; выпуску прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій. Пры гэтым абавязковым складнікам падобных праектаў павінна быць стварэнне працоўных месцаў.
Найбольш значныя праекты, адабраныя на конкурснай аснове, змогуць атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі або на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
Дакументы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 3 лютага 2020 года камітэтам эканомікі Магілёўскага аблвыканкама (212030, Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, каб. 506, 507) з 26 снежня 2019 г. па 3 лютага 2020 г. у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 гадзін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 10:05
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
18.08.2025 - 09:45
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59