RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі аблвыканкам і Банк ВТБ будуць узаемадзейнічаць па крэдытаванні прадпрымальнікаў

Магілёўскі аблвыканкам і ЗАТ «Банк ВТБ» сёння падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгіёна. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка.

«Магілёўская вобласць актыўна супрацоўнічае і з іншымі банкамі па пытаннях падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва ў выглядзе субсідавання працэнтных ставак, па крэдытах, – адзначыў пасля падпісання пагаднення Руслан Страхар. – Разам з тым мы бачым у гэтай форме падтрымкі бізнесу велізарны патэнцыял, таму падпісанне чарговай дамовы з Банкам ВТБ з’яўляецца добрым сігналам для ўсіх прадпрымальнікаў аб тым, што мы і далей будзем далучаць малы і сярэдні бізнэс у актыўную інвестыцыйную дзейнасць з дапамогай інструментаў падтрымкі банкаўскіх крэдытаў, кампенсуючы з бюджэту частку працэнтнай стаўкі. У гэтым выпадку выйграюць усе: і банкі, і бізнес-сектар, і аблвыканкам, паколькі мы будзем ствараць новыя і пашыраць існуючыя вытворчасці, у выніку з’явяцца і новыя працоўныя месцы».

На думку Паўла Мандрыкі, банкі павінны сумесна з органамі ўлады вырашаць пастаўленыя задачы па развіцці эканомікі. «І мы гатовы для суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці стварыць максімальна камфортныя ўмовы па крэдытаванні інвестпраектаў. Акрамя сродкаў аблвыканкама, мы будзем укладваць уласныя рэсурсы, такім чынам, наша супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным і, спадзяюся, доўгатэрміновым», – сказаў намеснік старшыні праўлення банка.

Прадметам падпісанага пагаднення з’яўляецца ўзаемадзеянне бакоў па пытаннях прадастаўлення суб’ектам малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці банкаўскіх ільготных крэдытаў, якія выдаюцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, размешчаных ва ўклад (дэпазіт) банка, у адпаведнасці з указам №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва».

Ільготныя крэдыты выдзяляюцца суб’ектам малога прадпрымальніцтва пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў, накіраваных на стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў; арганізацыю, развіццё вытворчасці, рэалізацыю экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

У цэлым па дзяржпраграме падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў абласным бюджэце на бягучы год выдзелена Вr 3,5 млн, а канкрэтна на льготнае крэдытаванне прадугледжана каля Вr 3млн.

Тэкст – БЕЛТА

Фота - уласныя
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая