Новую кацельню ўвялі ў эксплуатацыю ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Гэта першая кацельня з устаноўкай электракатла, якая ўводзіцца ў межах інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму», – адзначылі ў прэс-службе.
Размешчаная ў гарадской мяжы новая кацельня ўсталяванай магутнасцю 38,6 Гкал/г забяспечыць цеплавой энергіяй спажыўцоў горада, знізіць экалагічную нагрузку за кошт скарачэння выкідаў у атмасферу. На кацельні ўстаноўлены 3 вадагрэйныя катлы, якія працуюць на прыродным газе, а таксама электракацёл магутнасцю 10 МВт з бакам-акумулятарам.
Павысіцца і эфектыўнасць вытворчасці цеплавой энергіі. У 2020 годзе адпускаць цеплавую энергію плануецца ў аб’ёме 65,4 тыс. Гкал.
Аб’ект пабудаваны з выкарыстаннем сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства энергетыкі. Аб’ём фінансавання склаў Br22 млн. Генпадрадчыкам выступіла ЗАТ «Энергарэмансэрвіс», наладачныя работы праводзілі спецыялісты ААТ «Белэлектрамантажналадка» і філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
«Будаўніцтва новай кацельні, а таксама маючая адбыцца рэканструкцыя цеплавых сетак дазволяць значна скараціць страты цеплавой энергіі і забяспечыць надзейнае ўстойлівае цеплазабеспячэнне жыллёва-камунальнага сектара і прамысловых прадпрыемстваў Касцюковіч», – дадалі ў прэс-службе.
Кацельня адкрылася напярэдадні Дня энергетыка, які адзначаецца ў Беларусі 22 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06