Першая стартап-школа «Бізнес-школа» для навучэнцаў старшых класаў школ і гімназій пройдзе 20 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва.
Падчас адукацыйнага мерапрыемства старшакласнікам у цікавай форме раскажуць пра свет бізнесу, дадуць магчымасць атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі ўласных праектаў падчас майстар-класа «Як прэзентаваць бізнес-ідэю» і інтэрактыўнага трэнінгу «Інтэнсіў Crashidea».
Стартап-школа праводзіцца з мэтай развіцця ў школьнікаў прадпрымальніцкай ініцыятывы, лідарскага патэнцыялу, творчага падыходу да вырашэння задач, а таксама фарміравання ўменняў працаваць у камандзе.
Сустрэча пройдзе з 14.00 да 17.00 у канферэнц-зале Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва (вул. Ленінская,21, 3 паверх).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 8 (0222) 23 09 21, (8044) 556 43 67, 8 (0222) 40 01 24.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50