V Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка, паведамляецца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Форум праводзіць Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальных бізнес-асацыяцый.
У праграме–семінары, канферэнцыі, выступленні топ-менеджараў і бізнес-лідараў, сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу і ўлады, пасяджэнні саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, а таксама панэльныя дыскусіі і круглыя сталы, удзельнікі якіх разгледзяць пытанні і прыярытэты развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць праведзеныя акцыі «Прадпрымальнік аб прадпрымальніцтве» і«Дэманструем свой бізнес».
Падчас форума пройдуць міжнародны сэмінар «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: новыя выклікі», канферэнцыя, прысвечаная развіццю сельскіх тэрыторый у Беларусі, а таксама другі форум «IT-краіна, лічбавізацыі і аддаленая праца – вядучыя тэндэнцыі развіцця эканомікі. Роля бізнесу і дзяржавы ў гэтых працэсах».
Плануецца, што падчас Тыдня беларускага прадпрымальніцтва будуць прадстаўлены вынікі апытання індэкса дзелавога аптымізму–2020. Чакаецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва і АР ГА«Деловая Россия»– найбуйнейшым аб’яднаннем несыравінавага бізнесу, прадстаўленым у 82 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15