У фінале ХІІ Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі беражлівасці каманда Магілёўскай вобласці заваявала чатыры ўзнагароды.
У намінацыі «Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» у паднамінацыі «Малюнак» – дыплом ІІІ ступені за работу «Захавай выдатны свет» (Шунькіна Анастасія, навучэнка ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»);
У паднамінацыі «Плакат» – дыплом ІІІ ступені за работу «Не псуй музыку прыроды нотамі разбурэння» – (Буракова Валерыя, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва»);
У паднамінацыі «Відэаролік» – дыплом ІІІ ступені за работу «Добра, калі цёпла!» (Северцаў Мікіта, вучань дзяржаўнай установы адукацыі «Бяседавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Хоцімскага раёна);
У намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – дыплом І ступені і сертыфікат на суму Br70 тыс. для рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні энергаэфектыўнасці за праект «Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых пераменаў» – цэнтр практык інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння» (ДУА «Гімназія г. Мсціслаў»).
Пераможцам у кожнай з намінацый уручаны дыпломы, медалі, кубкі, каштоўныя падарункі і прызы, уключаючы грашовыя сертыфікаты.
Фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон-2018» адбыліся 28-29 сакавіка ў Гродне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00