RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага аблвыканкама

 

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама з’яўляецца структурным падраздзяленнем аблвыканкама і адносіцца да апарату аблвыканкама.

Упраўленне размешчана ў кабінетах 115, 116, 116 А будынка па месцы знаходжання аблвыканкама (г.Магілёў, вул. Першамайская, д.71) на першым паверсе з асобным уваходам з плошчы Леніна і ў кабінеце 112.

Тэлефон "гарачай лініі":  8 (0222) 71-32-55

Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

Структура ўпраўлення:

•        начальнік упраўлення

•        намеснік начальніка ўпраўлення

•        3 галоўныя спецыялісты

•        вядучы рэферэнт

 

 

Склад упраўлення

Філіпава

Іна Мікалаеўна

начальнік упраўлення

каб. 115

тэл. (8-0222)32 71 53

Аленікаў

Генадзь Генадзевіч

намеснік начальніка

каб. 116

тэл. (8-0222)32 67 21

Емельяненка

Таццяна Міхайлаўна

галоўны спецыяліст

каб.116 А

тэл. (8-0222) 74-19-50

Сеноженская

Наталля Віктараўна

галоўны спецыяліст

каб.116 А

тэл. (8-0222)32 67 43

Лісіна 

Алена Алегаўна

галоўны спецыяліст

каб.148

тэл. (8-0222) 71-32-55

 -

вядучы рэферэнт

 

 каб.148  

Прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб начальнікам упраўлення Філіпавай І.М. у адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй аблвыканкама, ажыццяўляецца: аўторак з 8.00 да 13.00

Работнікі ўпраўлення ажыццяўляюць штодзённы прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія прыбылі ў аблвыканкам (у адпаведнасці з рэжымам працы), тлумачаць ім парадак вырашэння пытанняў, якія ўзнікаюць і просьбаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Прыём і рэгістрацыю зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Емельяненка Т.М.

Кантроль за разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Сеноженская Н.В.

Вядзенне справаводства па зваротах, якія паступілі ў ходзе “прамых тэлефонных ліній” аблвыканкама, правядзенне «гарачай тэлефоннай лініі» аблвыканкама ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Лісіна А.А.

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кнігай заўваг і прапаноў, асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце і яго структурных падраздзяленнях, зацверджанай рашэннем аблвыканкама ад 05.01.2012 № 1-7 (далей – Інструкцыя), аддзел забяспечвае арганізацыю асабістага прыёму ў аблвыканкаме.

Парадак арганізацыі і правядзення асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у аблвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях вызначаны ў Раздзеле 4 Інструкцыі.

У адпаведнасці з пунктам 50 Інструкцыі асабісты прыём кіраўніцтвам аблвыканкама праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама ажыццяўляе начальнік упраўлення Філіпава І.М. пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста або па тэлефонам (8 0222 32 71 53, 8 0222 32 67 21).

Папярэдні запіс на асабісты прыём да першага намесніка старшыні аблвыканкама, намеснікаў старшыні аблвыканкама, кіраўніка спраў аблвыканкама ажыццяўляе намеснік начальніка ўпраўлення Аленікаў Генадзь Генадзевіч (у яго адсутнасць – галоўны спецыяліст, выконваючы яго абавязкі) асабіста альбо па тэлефонах (8 0222 32 67 21, 8 0222 32 67 43).

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём работнікі ўпраўлення высвятляюць сутнасць пытання, удакладняюць матывы звароту, прымаюць заявы, іншыя дакументы і прадастаўляюць іх службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём.

Пры неабходнасці начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама мае права запытваць ва ўстаноўленым парадку дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах, у адпаведных органах мясцовага кіравання і самакіравання, структурных падраздзяленнях аблвыканкама, дзяржаўных і іншых арганізацыях.

У ходзе папярэдняга запісу, вывучэння прадастаўленых матэрыялаў упраўленнем вызначаецца неабходнасць удзелу ў прыёме спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў аблвыканкама, вырашаюцца іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні прыёму.

Грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў прызначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці (па спісе) па прад’яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, паўнамоцтвы.

Ва ўпраўленні знаходзіцца кніга заўваг і прапаноў аблвыканкама, адказнай асобай за яе вядзенне з’яўляецца начальнік упраўлення Філіпава І.М. Упраўленне ажыццяўляе кантроль за разглядам заўваг і (або) прапаноў грамадзян, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў аблвыканкама.

 

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

• садзейнічанне грамадзянам і юрыдычным асобам у забеспячэнні іх правоў і законных інтарэсаў;

• забеспячэнне арганізацыі работы па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у аблвыканкаме (далей – зваротаў);

• арганізацыя ўліку пісьмовых, электронных і вусных зваротаў у аблвыканкаме;

• арганізацыя асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) старшынёй, яго намеснікамі, кіраўніком спраў аблвыканкама (далей – кіраўніцтва аблвыканкама), кіраўнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама;

• аказанне садзейнічання ў арганізацыі і правядзенні «прамых тэлефонных ліній» кіраўніцтвам аблвыканкама з насельніцтвам вобласці і «гарачых ліній» у аблвыканкаме;

• правядзенне аналізу зваротаў з мэтай выяўлення і ліквідацыі іх прычын;

• вядзенне кнігі заўваг і прапаноў аблвыканкама і аналіз унесеных у яе запісаў.

Упраўленне у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

• ва ўстаноўленым парадку вядзе рэгістрацыю пісьмовых, электронных і вусных зваротаў, якія паступілі ў аблвыканкам, арганізуе іх разгляд структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама, гаррайвыканкамамі, абласнымі арганізацыямі, а таксама іншымі арганізацыямі;

• ажыццяўляе сістэматычны кантроль за своечасовым і поўным разглядам зваротаў, накіраваных у структурныя падраздзяленні аблвыканкама, гаррайвыканкамы, абласныя арганізацыі, а таксама ў іншыя арганізацыі;

• арганізуе асабісты прыём кіраўніцтвам аблвыканкама;

• праводзіць папярэдняе субяседаванне, запіс грамадзян, іх прадстаўнікоў, юрыдычных прадстаўнікоў на асабісты прыём да кіраўніцтва аблвыканкама.

• арганізуе выязныя асабістыя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам аблвыканкама;

• ажыццяўляе прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, тлумачыць парадак вырашэння пытанняў і просьбаў, якія ўзнікаюць, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

• вядзе справаводства па зваротах, у тым ліку тых, што паступілі ў ходзе “прамых тэлефонных ліній”;

• забяспечвае вядзенне кнігі заўваг і прапаноў аблвыканкама і аналіз унесеных у яе запісаў;

• арганізуе працу «гарачай лініі» аблвыканкама;

• інфармуе кіраўніцтва аблвыканкама пра факты парушэння заканадаўства аб зваротах, цяганіны і фармалізму пры разглядзе зваротаў;

• ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах кампетэнцыі.

У Магілёўскім аблвыканкаме ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 83, 2/1852), Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. №498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 250, 1/8997), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 27.07.2012, 5/36006), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012 г., № 5, 5/35055) распрацавана Інструкцыя аб арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кнігай заўваг і прапаноў, асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце і яго структурных падраздзяленнях, зацверджаная рашэннем аблвыканкама ад 05.01.2012 № 1-7.

Інструкцыя вызначае парадак разгляду накіраваных у Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (далей – аблвыканкам), структурныя падраздзяленні аблвыканкама індывідуальных або калектыўных заяў, прапаноў, скаргаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтваў замежных арганізацый, выкладзеных у пісьмовай, электроннай або вуснай форме (далей – зварот), у тым ліку тых, якія паступілі ў ходзе правядзення «прамых тэлефонных ліній», парадак вядзення справаводства па зваротах, у тым ліку тых, якія паступілі ў ходзе правядзення «прамых тэлефонных ліній», парадак арганізацыі і правядзення асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і парадак працы з кнігай заўваг і прапаноў.

Вядзенне справаводства па зваротах, у тым ліку тых, якія паступілі ў ходзе правядзення «прамых тэлефонных ліній», справаводства па зваротах грамадзян, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў, у аблвыканкаме ўскладаецца на упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама, у структурных падраздзяленнях аблвыканкама – на спецыялістаў, адказных за работу са зваротамі.

 

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце разглядаюцца адміністрацыйныя скаргі, якія паступаюць на прынятыя гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі (або, калі разгляд такіх адміністрацыйных скаргаў адносіцца да кампетэнцыі аблвыканкама ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь) адміністрацыйныя рашэнні па адміністрацыйных працэдурах у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб. Рэгістрацыя адміністрацыйных скаргаў ажыццяўляецца ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

Парадак абскарджвання адміністрацыйнага рашэння вызначаны главамі 7, 8, 9 раздзела III Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».