Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), падпарадкоўваецца аблвыканкаму.
Паштовы адрас: 212030, горад Магілёў, вуліца Першамайская, 71.
Адрас электроннай пошты:guvk.mogisp@tut.by
Факс: (код 8 0222) 27-36-74, 74 14 17
Рэжым працы: пачатак працоўнага дня ў 08.00, заканчэнне працоўнага дня ў 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
Працоўныя дні: панядзелак – пятніца, выхадныя дні: субота, нядзеля.
Начальнік галоўнага ўпраўлення Дземенкавец Алег Мікалаевіч |
(80222) 33 31 24 |
Прешы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Гардзеева Ала Аляксандраўна |
(80222) 74 14 17 |
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Астрашапкін ВасільЯўгенавіч |
(80222) 33 31 88 |
Основными задачами главного управления являются:
· обеспечение контроля за соответствием требованиям законодательства деятельности, осуществляемой подведомственных организаций;
· своевременное предупреждение, выявление и пресечение нарушений законодательства;
· принятие мер по результатам проверок, направленных на обеспечение сохранности, целевого и эффективного использования имущества подведомственных организаций;
· выявление неиспользуемых резервов повышения эффективности деятельности подведомственных организаций.
Асноўнымі задачамі галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:
• забеспячэнне кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці падведамасных арганізацый;
• своечасовае папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства;
• прыняцце мер па выніках праверак, накіраваных на забеспячэнне захаванасці, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання маёмасці падведамасных арганізацый;
• выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці падведамасных арганізацый.
Асноўнымі функцыямі галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:
1. арганізацыя і правядзенне:
• планавых праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамасных арганізацый;
• пазапланавых праверак падведамасных арганізацый па даручэннях органаў крымінальнага праследвання па ўзбуджаных крымінальных справах, кіраўнікоў органаў крымінальнага праследавання і судоў па справах (матэрыялах), якія знаходзяцца ў іх вытворчасці;
• камеральных праверак;
• мерапрыемстваў па назіранні, аналізе, ацэнцы, устанаўленні прычынна-выніковых сувязяў і прагназаванні фактараў, якія ўплываюць на вынікі дзейнасці падведамасных арганізацый (маніторынг);
2.аказанне метадалагічнай дапамогі падведамасным арганізацыям у мэтах павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці;
3.забеспячэнне кантролю за ліквідацыяй падведамаснымі арганізацыямі выяўленых у ходзе праверак парушэнняў, уліку праведзеных праверак у падведамасных арганізацыях і іх вынікаў;
4.правядзенне аналізу прымянення падведамаснымі арганізацыямі актаў заканадаўства і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў аб іх удасканаленні;
5.каардынацыя дзейнасціпадведамасных арганізацый, якія прымаюць удзел у ажыццяўленні ведамаснага кантролю;
6.распрацоўка мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне захаванасці дзяржаўнай уласнасці, уласнасці падведамасных арганізацый;
7.распрацоўка планаў правядзення праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамасных арганізацый;
8.забеспячэнне ў ходзе праверак кантролю за арганізацыяй, вядзеннем бухгалтарскага ўліку, дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці;
9.складанне справаздач аб кантрольна-рэвізійнай працы і своечасовае іх прадстаўленне;
10. разгляд зваротаў грамадзян, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення, прыняцце мер па ўдасканаленні работы са зваротамі;
11.ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам.
ГРАФІК правядзення асабістых прыёмаў грамадзян
Начальнік галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю аблвыканкама Дземенкавец Алег Мікалаевіч |
другі панядзелак кожнага месяца |
08.00–13.00 |
Папярэдняе кансультаванне і запіс на прыём да спецыялістаў галоўнага ўпраўлення ажыццяўляе начальнік аддзела Сіроціна С. А. штодня з 08.00 да 17.00 у каб. 344 або па тэл. 27-36-74
Тэлефон гарачай лініі – (8 0222) 33-31-88, 33-31-02
Электронныя звароты грамадзян, юрыдычных асоб у галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама падаюцца шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце аблвыканкама ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт www.mogilev-region.gov.by. Электронныя звароты, накіраваныя ў галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.