RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб ходзе правядзення маніторынгаў падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці да асенне-зімовага ацяпляльнага сезона 2018/2019 года

Спецыялісты Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў рамках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта РБ №3 ад 14.06.2007 г. са зменамі, згодна з Указам № 26 ад 26.01.2016 г., а таксама паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2018 г. №430 прынялі актыўны ўдзел у правядзенні маніторынгаў суб’ектаў гаспадарання па раёнах Магілёўскай вобласці на прадмет іх падрыхтоўкі да асенне-зімовага ацяпляльнага сезона 2018-2019гг. Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да ОЗП арганізацый аграпрамысловага сектара, у прыватнасці нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва і арганізацыі яго захоўвання. Як вядома, МВТ, у прыватнасці, дровы, якія захоўваюцца на адкрытым паветры маюць вільготнасць больш за 40%, што аказвае негатыўны ўплыў на працу крыніцы цеплазабеспячэння. Таксама ўзрастаюць матэрыяльныя выдаткі.

Кіраўнікі раёнаў і суб'ектаў гаспадарання гэта добра разумеюць і прыкладваюць усе намаганні, каб падрыхтоўка да АЗП 2018-2019гг. была праведзена ў вызначаныя тэрміны і з належнай якасцю.

Прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення ў складзе камісій пабывалі ў кожным з 21-го раёна вобласці, убачылі на свае вочы, якія работы вядуцца ў гэтым кірунку. Ход работ, заўвагі і прапановы былі адлюстраваны ў «Даведках падрыхтоўкі гаспадарак да АЗП 2018-2019гг», прадастаўлены кіраўніцтву вобласці, штомесяц разглядаліся на справаздачным пасяджэнні «Абласной камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ і энергію».

Вынікі маніторынгаў паказалі, што праца ў гаспадарках пачалася з мая 2018г., ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці рашэннямі раённых выканаўчых камітэтаў створаны камісіі па падрыхтоўцы да АЗП, прызначаны адказныя асобы, складзены планы мерапрыемстваў з тэрмінамі іх выканання. Да нарыхтоўкі і захоўвання МВТ кіраўнікі раёнаў і гаспадарак ставяцца адказна.

Так, у Мсціслаўскім раёне распрацаваны і зацверджаны сеткавы графік будаўніцтва навесаў для захоўвання МВТ у сельскагаспадарчых арганізацыях, кіраўніцтва Крычаўскага раёна дало справаздачу, што ўсе навесы на прадпрыемствах аграпрамысловага сектара, дзе ёсць крыніцы цеплавой энергіі на мясцовых відах паліва, гатовы.

Яўген Мядзведнік, старшы інспектар вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР