RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Да 15 лістапада грамадзяне абавязаны заплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці нагадвае, што фізічныя асобы, якім належаць аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі (за выключэннем асоб, якія маюць права на льготу), павінны заплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць, арэндную плату за зямлю.

Тэрмін выплаты гэтых плацяжоў мінае 15 лістапада. У мэтах рацыянальнага выкарыстання сямейнага бюджэту, варта задумацца аб выплаце падаткаў часткамі, загадзя, да наступлення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну.

Паведамленні на выплату маёмасных плацяжоў можна ўбачыць на старонцы «Асабістага кабінета плацельшчыка» альбо атрымаць па пошце. Фізічныя асобы, якія маюць у валоданні або карыстанні аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі (акрамя асоб, якія маюць права на льготу), якія не атрымалі паведамленне, могуць звярнуцца па яго ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства.

Суму налічаных падаткаў можна ўбачыць у аплатнай сістэме АРІП. Для прагляду прад’яўленай сумы плацельшчык ўводзіць свой уліковы нумар (УНП).

Выплаціць падаткі можна праз плацежную сістэму АРІП, банк, пошту, сельскія (пасялковыя) Саветы, у падатковай інспекцыі, а таксама скарыстаўшыся паслугай «Інтэрнэт-банкінг».

Выплата падаткаў ва ўстаноўлены тэрмін дазволіць пазбегнуць прымянення адміністрацыйнай адказнасці і пені.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці