Раскінула свае вуліцы на самым ускрайку лесу вёска Усакіна. Шмат падзей у яе амаль 300-гадовай біяграфіі. Але, мабыць, самыя трагічныя з іх звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Некалькі разоў палілі вёску-партызанку акупанты, расстрэльвалі жыхароў за дапамогу партызанам, асноўныя базы якіх знаходзіліся ў лясной Цераболі.