Бялыніччына — край Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака, які славіў Беларусь у фарбах. Але і без ягонага пэндзля гэтая зямля заўжды была сама па сабе жывою карцінай. Тут мова гучыць мякка, песні — задумліва, а людзі трымаюцца за тое, што прыйшло ад продкаў: працу, веру, абрады, памяць. У кожнай вёсцы раёна — свой акцэнт, свой рытм і нават свой гумар. Жанчыны яшчэ спяваюць старажытныя песні, перадаючы іх дочкам і ўнучкам. У фальклоры — жыццё: праца ў полі, чаканне каханага, радасць вяселля… І пакуль яны гучаць, гучыць і душа Беларусі.