RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Открытый литературный конкурс белорусского стихотворения «З табой маё слова, Радзіма»

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні  адкрытага  літаратурнага   конкурсу беларускамоўнага верша “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. МЭТЫ КОНКУРСУ.

Адкрыты літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”, (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай:

прывіцця любові да роднага краю, да беларускай мовы і літаратуры;

зберажэння гістарычнай спадчыны беларускага народа;

выхавання патрыятызму ў моладзевым асяроддзі;

папулярызацыі і развіцця беларускамоўнай паэзіі;

выяўлення і заахвочвання маладых беларускамоўных паэтаў;

прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнасці літаратурнай творчасці;

развіцця літаратурных здольнасцяў моладзі, пошук і папулярызацыю

маладых талентаў.

2. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

Арганізатары Конкурсу – Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама;

Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”;

установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”.

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праходзіць у наступных узроставых катэгорыях:

з 14 да 17 гадоў (уключна);

з 18 да 25 гадоў (уключна);

з 26 да 35 гадоў (уключна);

з 36 да 45 гадоў (уключна).

3.2. Узрост удзельніка вызначаецца на момант правядзення Конкурсу. Пры ўзнікненні спрэчнай сітуацыі члены журы маюць права запатрабаваць дакумент, які падцвярджае ўзрост удзельніка.

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Мова Конкурсу – беларуская

4.1. На Конкурс прымаюцца творы ў малых паэтычных жанрах (верш, балада, санэт, элегія) у наступных тэматычнных амінацыях:

  - Абаронца Айчыны маёй (баявыя і працоўныя будні беларусаў).

 - Партызаны - беларускія сыны.

 - Дзеці вайны.

 - Добра на свеце без вайны.

4.2. УВАГА! Дзейнічае абмежаванне па колькасці і аб'ёме работ, якія дасылаюцца на Конкурс. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 1 (адну) творчую заяўку. Сукупны аб’ём паэтычных твораў у рабоце не павінен  перавышаць 100 радкоў.

4.3. У Конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.

4.4. Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by, з паметкай: Конкурс “З табой маё слова, Радзіма”.

 5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

5.1. Конкурсныя работы павінны быць набраныя на стандартных лістах фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, палі-стандартныя.

Назва файла  павінна змяшчаць прозвішча аўтара, намінацыю і ўзроставую катэгорыю, напрыклад: Іванова_Дзеці вайны_14_17.

5.2. Да конкурсных работ асобным файлам прыкладаюцца наступныя звесткі пра аўтара і твор:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца пражывання

Для школьнікаў – назва школы і клас

Кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл.

Узроставая катэгорыя.

Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара напрыклад: Іванова_звесткі.

5.3. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.

5.4. Не прымаюцца да разгляду творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

 6.ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Прыём работ: з 21 лютага па 31 мая 2025 г.

Тэрміны правядзення конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет рэсурсах ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ГА “Беларускі фонд міру”, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у складзе якога ўваходзяць  пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы.

7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

Змест:

арыгінальнасць і свежасць задумкі;

паўната прапрацоўкі персанажаў ці апісанняў;

складнасць і паслядоўнасць развіцця думкі;

глыбіня ідэй.

Афармленне:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб'ёме;

следванне нормам беларускай мовы;

адсутнасць пераймальнасці;

наяўнасць уласнага аўтарскага стылю;

адпаведнасць літаратурным крытэрыям (рытм і рыфма для класічнай паэзіі);

эстэтычнасць працы (агульнае эмацыйнае ўспрыманне).

Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае. Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі, граматамі.     

8. ФІНАНСАВАННЕ

Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі  Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.

9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Арганізатары Конкурсу не нясуць адказнасці за парушэнне ўдзельнікамі аўтарскіх правоў трэціх асоб.

Дасылаючы сваю працу на Конкурс, аўтар дае права арганізатарам конкурсу на некамерцыйнае выкарыстанне прадстаўленага матэрыялу з указаннем аўтарства (размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт, тэлепраграмах, удзел у творчых праектах, публікацыі ў СМІ, далейшае тыражаванне і т.п.) у рамках папулярызацыі ідэй Конкурсу.

Удзельнікі конкурсу па факце ўдзелу даюць сваю згоду на апрацоўку сваіх персанальных дадзеных, размешчаных у заяўцы ўдзельніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрасы электроннай пошты і іншых персанальных дадзеных, паведамленых удзельнікам Конкурсу).

Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да адбору і ацэнкі прадстаўленых ўдзельнікамі Конкурсу твораў, пакідаюць за сабой права пры неабходнасці ўносіць у дадзенае Палажэнне змяненні і дапаўненні.

Дата проведения: 
с пятница, 21 февраля, 2025 по суббота, 31 мая, 2025