Добрая навіна для ўсіх аматараў беларускай паэзіі! Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыла свет кніга Алеся Казекі «Песня роднай зямлі».
У кнігу ўвайшла не толькі шматгранная лірыка (ад патрыятычнай да філасофскай), але і паэмы (такія, як «Марыйка»), і паэтычныя апавяданні.
Творы Алеся Казекі – гэта філасофскія разважанні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі, аб месцы чалавека ў светабудове. Вялікую ўвагу паэт у сваёй творчасці ўдзяляе родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды.
Хай загучыць Песня
Іншы раз бывае так, што вершы якогась «засвечанага» паэта годна ўспрымаюцца і ацэньвацца спецыялістамі-філолагамі, але не маюць прызнання ў асяродку шэраговых чытачоў. З творамі Алеся Казекі не так. Яны запатрабаваны якраз людзьмі, далёкімі ад тэарэтычных практыкаванняў. Магчыма, у многім з-за таго, што таленавіты аўтар – не гуманітарый паводле адукацыі, таму не карыстаецца прафесійнымі шаблонамі і штучнымі вобразамі. Затое ён мае арганічную прыродную здольнасць ствараць сапраўдную паэзію. А гэта чытач заўсёды адчувае і цэніць.
Што мяне асабіста прываблівае ў паэзіі Алеся Казекі?
Прызнаюся, зусім не часта даводзіцца слухаць вершы, у якіх гэтак пранізліва-чыста гучыць голас шчырага пачуцця любові да Радзімы. Голас лірыка, філосафа, воіна. Голас Грамадзяніна.
Чытаеш «Радоўку» і «Час сяўбы» і нібыта апынаешся ў блізкіх да болю мясцінах маленства – аж сэрца пачынае заміраць-прыпыняцца, так хочацца вярнуць невяртаемае.
Адкрываеш паэму «Шлях» – агортвае неспазнаная трывога. Відно, што існуючы стан рэчаў моцна хвалюе паэта і яго хваляванне міжволі перадаецца чытачу.
І зусім у іншай іпастасі паўстае аўтар у паэме «Марыйка». Ён тут не апісальнік, не назіральнік, ён – непасрэдны ўдзельнік помнай жахлівай трагедыі. Душэўны боль, недаўменне, надзея – гэта толькі мізэрны пералік эмоцый, якія ахоплівалі мяне падчас прачытання твора.
Шматгранныя ў сваёй тэматыцы вершы, таленавітыя паэмы – патрэбная чытачам кніга.
Хай загучыць Песня.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
24.07.2025 - 15:26
Распределение закончилось, а работа — нет. Когда молодые специалисты решают остаться
24.07.2025 - 10:17
Отдача, дисциплина и организованность: аграрий — о составляющих успеха на уборочной
22.07.2025 - 09:09
Выдержанный в духе времени образ — депутат высказалась об одежде делового стиля в школе
21.07.2025 - 09:53
Гендиректор Могилевского мясокомбината: для переработчиков важно, чтобы зерно было убрано без потерь
21.07.2025 - 08:59