Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды бібліятэкі ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў, аб’яднаных у моўны марафон «Беларускае – самае маё», накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.
– У рамках правядзення марафону запланаваны акцыі «Роднаму слову – прызнанне ў любові», «Размаўляй са мной па-беларуску», фотаакцыя «Якую кнігу ты параіш пачытаць на беларускай мове?», Дні роднай мовы, – адзначыла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Валянціна Суткаленка.
На працягу трох тыдняў юныя карыстальнікі бібліятэк раёна знаёмяцца з нормамі моўнага этыкету, адказваюць на пытанні, удзельнічаючы ў розных забаўляльных і гульнявых мерапрыемствах. З 1 па 21 лютага ахвочыя таксама могуць праверыць свае веды па беларускай мове, прыняўшы ўдзел у тэстах і віктарынах.
– Вельмі цікавым аказалася мерапрыемства па прэзентацыі зборніка вершаў мясцовай паэткі Галіны Грахольскай «На плячы Дняпра», – дадала Валянціна Суткаленка. – Яно разлічана на папулярызацыю кнігі і чытання, пашырэнне кругагляду дзяцей і дарослых, выхаванне любові да роднай мовы. Акрамя таго, усе чытачы, якія наведваюць у гэтыя дні бібліятэкі Шклоўскага раёна, могуць азнаёміцца з выставамі «Якая цудоўная родная мова», «Адкрывай свой родны край», «Моўны скарб роднай зямлі» і іншымі.
Татьяна Белецкая, СБ
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
16.05.2025 - 09:46
Как предприятие Мстиславского района выстроило систему подготовки кадров
15.05.2025 - 17:32
15.05.2025 - 11:30
14.05.2025 - 09:14
Центр духовности и патриотизма. Обновленный мемориальный комплекс «Память» открыли в Шклове
13.05.2025 - 17:15